Бан-Жвірба
Бан-Жвірба | |
![]() Выступ гурта на «Басовішчы-2009» | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1999 — цяперашні час |
Адкуль | Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | фольк, рок |
Афіцыйная старонка | ВК |
Удзельнікі | Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімер Перагудаў, Натальля Багданава, Дзьмітры Вінаградаў |
Былыя ўдзельнікі |
Дзьмітры Лазарэнка Юлія Петрушкевіч |
«Бан-Жвірба» — беларускі музычны гурт з Гомелю, заснаваны ў 1999 годзе на базе гурту The Dazers.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гурт сварылі ў 1999 годзе ўдзельнікі гурту The Dazers: Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімер Перагудаў, Крыстына Прыходзька-Перагудаў ды Дзьмітры Лазарэнка. Найперш канцэртавалі ў сваім горадзе[1]. Дэбютавалі 2 верасьня 1999 году на разагрэве ў N.R.M.[2]. У 2000 годзе выпусьцілі свой першы альбом, які назвалі сваёй назвай. Найбольш папулярнымі сталі дзякуючы песьні «Канапелька». У лістападзе 2000 году гурт браў удзел у першым беларускім сьвяце фольку «Таўкачыкі» ў Менску[3]. У 2001 годзе канцэртавалі супольна з гуртам «Крама». Пасьля сканчэньня канцэртаў яшчэ ў тым жа годзе з гурту сышоў Дзьмітры Лазарэнка, якога зьмяніў Дзьмітры Вінаградаў з Homo Erectus. У 2005 годзе гурт выпусьціў другі альбом — «Палын-трава». У 2007 годзе выпусьцілі трэці альбом «Забабоны»[4]. Альбом «Дагары нагамі» атрымаў у 2010 годзе гран-пры на фэсьце «Рок за баброў»[5].
З 2000 году ўдзельнічалі ў фэстывалі «Басовішча»[1]. У 2001 годзе былі на гэтай імпрэзе ўзнагароджаныя прэміяй Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы[6]. Выступалі таксама на шматлікіх іншых фэстывалях Беларусі, Польшчы, Украіны ды Расеі[4].
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Бан-Жвірба (2000)
- Палын-трава (2005)
- Забабоны (2007)
- Дагары нагамі (2010)
Удзел у зборніках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009), трэк «Małpy»
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Д.П. «БАН-ЖВІРБА» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 33–34. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Ban Żwirba / Wschodni folk(пол.)
- ^ Афіцыйная старонка(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Алег Улевіч (19 лістапада 2000) Таўкачыкі. Дзень другі Грамадзтва. Tut.by. Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ а б БАН-ЖВІРБА / www.euroradio.fm(рас.)
- ^ "Рок за «Бобров» — репортаж / logoysk.by(рас.)
- ^ BASOWISZCZA 20-21.07.2001 www.bialorus.pl(пол.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бан-Жвірба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў