Перайсьці да зьместу

Litvintroll

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Litvintroll

Выступ на "Гарудзе-2010"
Гады 2005 — 2015
Краіна
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова
Жанр фолк-мэтал
Зьвязаныя праекты Стары Ольса
Удзельнікі Андрэй Апановіч
Генадзь Парахневіч
Андрэй Гарчакоў
Павал Аленчык
Васіль Верабейчыкаў
Былыя ўдзельнікі Сяргей Тапчэўскі
Аляксандар Савянок
Дзяніс Вячэрскі
Алег Клімчанка
Litvintroll

Litvintroll — беларускі фолк-мэтал-гурт, які граў драйвовую сярэднявечную музыку.

Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе вакалістам і дударом Андрэем Апановічам і бубначом Сяргеем Тапчэўскім з гурта «Стары Ольса».

2 верасьня 2012 году ў Гарадзкім цэнтры культуры (Гомель) падчас рок-фэсту MASS MEDIUM 2012 на сцэне памёр удзельнік гурту Алег Клімчанка[1].

Гурт існаваў да красавіка 2015 году, калі дудар гурту Васіль Верабейчык паведаміў пра спыненьне дзейнасьці.

Пасьля распаду «Litvintroll», які быў яркай зьявай на беларускай мэтал-сцэне, паўсталі два новыя гурты, што могуць лічыццца яго спадкаемцамі: «Trollwald» i «Sakramant».

Назва моцна зьвязана з такімі істотамі, як тролі. Вось, што пішуць музыкі пра галоўную ідэю свайго гурту:

« …галоўнае, што хоча перадаць гурт сваёй музыкай — гэта атмасфэру апантанай весялосьці, якой так любяць прыдавацца іх натхняльнікі. Таму што тролі, па сутнасьці, істоты ня злыя, проста крыху грубаватыя й нязграбныя. »
  • Лысы верабей (2009)

Удзел у зборніках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя ўдзельнікі:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]