Перайсьці да зьместу

ULIS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ULIS
Гады 1988 — цяпер
Месца ўтварэньня Беларусь
Мова беларуская
Жанр рок-музыка
Выдавец БМАgroup
Удзельнікі Вячаслаў Корань, Натальля Куніцкая, Сяржук Кісялёў, Віктар Самарукаў, Павал Ермачэнка
Былыя ўдзельнікі Фэлікс Аксёнцаў, Аляксандар Быкаў, Лявон Вольскі, Алезіс Дземідовіч, Сяржук Кныш, Сяргей Краўчанка, Ягор Марачук, Ігар Маскаленка, Тацьцяна Мархель, Андрэй Патрэй, Аляксей Паўловіч, Алег Тумашоў, Валеры Цініцкі, Кірыла Шэвандо
ulis.by

ULIS (вымаўляецца: Улі́с) — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1988 годзе.

Утвораны ў 1988 годзе Сяргеем Краўчанкам, Славам Коранем, Валерам Цініцкім, Фэліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем.

У 1994 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS сышлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.

У 2001 годзе па выніках выступу на «Басовішчы» гурт атрымоўвае прэмію ад галаўнога офісу «Беларускага Радыё Рацыя»[1].

ULIS — адзіны зь беларускіх гуртоў, які выступаў з сэрыяй канцэртаў у Лёндане. Музыкі выступалі таксама ў Нямеччыне, Польшчы, Эстоніі, Расеі, Украіне. Гурт ладзіў супольныя канцэрты з The Stranglers, Kaoma, Havana Black, Leningrad Cowboys, Echo and The Bunnymen, Nitzer Ebb, Marillion, Mecca, Band of Holy Joy, Jethro Tull і іншымі.

Удзел у складанках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Александр (просто Санек) Помидоров. Фестиваль «Басовище-2001» :: Завершение темы (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-09-02 г. Архіўная копія ад 2019-11-07 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]