Перайсьці да зьместу

Сямён Мікульскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сямён Пятровіч Мікульскі
15 верасьня 18968 траўня 1964
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі в. Ківачына Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні
Месца сьмерці Сьцяг СССР Масква, РСФСР
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
СССР
Гады службы 19151955
Званьне генэрал-лейтэнант
Бітвы/войны Першая сусьветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расеі
Савецка-фінская вайна
Нямецка-савецкая вайна
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Кутузава 1 ступені
Ордэн Кутузава 1 ступені
Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1 ступені
Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Суворава II ступені

Сямё́н Пятро́віч Міку́льскі (15 верасьня [ст. ст. 3 верасьня] 1896, в. Ківачына Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні — 8 траўня 1964, Масква) — савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-лейтэнант (1944).

У імпэратарскім войску з 1915, скончыў 2-ю Маскоўскую школу прапаршчыкаў. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, камандзір пяхотнай роты, падпаручнік.

З 1918 у Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны (19181920). Удзельнічаў у баёх на Заходнім фронце, у здушэньні паўстаньня ў Тамбоўскай губэрні. З 15 лістапада 1921 да 31 сакавіка 1922 камандаваў 15-й Сыбірскай кавалерыйскай дывізіяй[1].

Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1929), апэратыўны факультэт гэтай акадэміі (1934).

19391940 — удзельнік савецка-фінляндзкай вайны. З 27 красавіка 1940 да 28 верасьня 1941 — камандзір 142-й стралковай дывізіі.

У нямецка-савецкую вайну на Ленінградзкім, Волхаўскім, Карэльскім, 3-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтох. Камандзір дывізіі, начальнік штаба 23-й арміі (1 кастрычніка 1941 — 23 студзеня 1942), 2-й ударнай арміі (12 лістапада — 15 сьнежня 1942), намесьнік камандоўцы арміяй і войскамі Волхаўскай апэратыўнай групы, камандзір 3-га стралковага корпусу, 99-га стралковага корпусу (3 чэрвеня — 29 сьнежня 1944), 40-га гвардзейскага стралковага корпусу, камэндант м. Гданьск.

У 1948 скончыў Ваенную акадэмію Генштабу, выкладчык гэтай акадэміі ў 19461955 роках. З сакавіка 1955 року ў запасе.

Памёр 8 траўня 1964 року ў Маскве.

Вайсковая кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Кавалерия гражданской войны. Командный состав кавалерийских соединений и объединений (рас.) Кавалерийские корпуса РККА Праверана 27 студзеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]