Перайсьці да зьместу

Віталь Курашык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віталь Курашык
па-ўкраінску: Віталій Володимирович Курашик
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне
11 траўня 1993 — 14 ліпеня 2001
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка (з 1994 году)
Прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын
Наступнік Валянцін Вялічка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся8 траўня 1939 (85 гадоў)
Дзівін, Кобрынскі павет, Палескае ваяводзтва, Польшча
ПартыяКПСС (19701991), Партыя патрыятычных сілаў Украіны2005)
Адукацыя
Сужэнец Ала Мікалаеўна
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР знак „Шахцёрская слава“ II ступені знак „Шахцёрская слава“ III ступені ордэн «За заслугі» II ступені ордэн «За заслугі» III ступені

Віталь Уладзімеравіч Курашык (нарадзіўся 8 траўня 1939 году ў мястэчку Дзівін у Кобрынскім павеце Палескага ваяводзтва Польшчы) — беларускі дыплямат.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — Уладзімер Іванавіч, маці — Аніся Зотыкаўна. Жанаты. Сын — Уладзімер. Пражывае ў Кіеве.

У 1956 годзе паступіў у Часьцякоўскі горны тэхнікум (горад Тарэз, Данецкая вобласьць, Украіна). Па яго сканчэньні ўладкаваўся машыністам электравоза, а затым і горным майстрам шахты «Качагарка» ў Горлаўцы. У 1963 годзе заняў пасаду галоўнага тэхноляга Канстанцінаўскага заводу высакавольтнае апаратуры (Данецкая вобласьць). У 1966 годзе скончыў у Харкаве Украінскі завочны політэхнічны інстытут па сьпецыяльнасьці інжынэр-мэханік.

У 1970 уступіў у КПСС. У 1974 годзе заняў пасаду другога, а затым і першага сакратара Канстанцінаўскага гарадзкога камітэту КПУ. У 1982 годзе стаў старшынём Выканаўчага камітэту Эўпаторскага раёну Крымскае вобласьці. У 1985 увайшоў у склад Крымскага абласнога камітэту КПУ. У 1987 годзе заняў пасаду намесьніка старшыні Выканаўчага камітэта Крымскае вобласьці ў пытаньні капітальнага будаўніцтва, а ў 1988 — першага намесьніка старшыні й начальніка Галоўнае плянава-эканамічнае ўправы аблвыканкаму. У 1989 годзе ўзначаліў Выканаўчы камітэт Крымскае вобласьці. 18 сакавіка 1990 году ў другім туры выбараў у Вярхоўную Раду Ўкраіны быў абраны народным дэпутатам (атрымаў 65% галасоў) ад Эўпаторскай выбарчай акругі № 245. Нягледзячы на прыналежнасьць да Камуністычнае партыі на час прыняцьця дэпутацкіх паўнамоцтваў 15 траўня, не ўвайшоў ні ў якую з групаў ды фракцыяў Вярхоўнае Рады[1].

У красавіку 1991 году стаўся адным з заснавальнікаў Крымскага беларускага культурна-асветнага таварыства[2].

11 траўня 1993 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне[3]; адстаўлены быў 14 ліпеня 2001 году[4]. Нягледзячы на беларускую ўрадавую службу, захаваў і ўкраінскае грамадзянства.

28 красавіка 1999 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў[5].

  1. ^ Народний Депутат України. Курашик Віталій Володимирович// Сайт Вярхоўнае Рады Ўкраіны. Дата доступу: 15 красавіка 2010 (укр.)
  2. ^ Адметнасці беларускай дыяспары ва Ўкраіне// Сайт «Белорусская диаспора в Америке». 23 лютага 2010
  3. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 11 мая 1993 г. №2304-XII «О назначении В. В. Курашика Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь на Украине и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 июня 2001 г. №326 «Об освобождении В. В. Курашика от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Украине»(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 апреля 1999 г. №607 «О награждении В. В. Курашика Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)