Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939—1945 гадоў
Дзень памяці й перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939—1945 (па-ўкраінску: День памʼя́ті та перемо́ги над наци́змом у Дру́гій світові́й війні́ 1939 – 1945) — дзяржаўнае сьвята Ўкраіны, якое адзначаецца штогод 8 траўня, пачынаючы з 2024 году. Дзяржаўнае сьвята было ўстаноўлена 29 траўня 2023 г. Вярхоўнай Радай Украіны замест Дня перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 9 траўня, які прыходзіўся ў адзін дзень з савецкім Днём перамогі.[1][2]
У гадавіну капітуляцыі нацыстоўскай Нямеччыны (гэтую падзею прынята разглядаць як сымбаль перамогі над нацызмам) ва Ўкраіне, пачынаючы з 2016-га па 2023-ы год, ушаноўваўся 8 траўня памятны дзень — Дзень памяці й прымірэньня — (памяці ахвяр) сусьветнай вайны й прымірэньня паміж краінамі-ўдзельніцамі Другой сусьветнай вайны). Згодна з Указам Прэзыдэнта Ўкраіны, падпісаным у 2015 годзе, мэтай сьвяткаваньня зьяўляецца «дастойнае ўшанаваньне подзьвігу ўкраінскага народа, яго выдатны ўклад у перамогу Антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусьветнай вайне й выказваньне павагі ўсім змагарам супраць нацызму».[3]
12 чэрвеня 2023 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў закон № 9278 «Аб Дні памяці й перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939—1945 гадоў».[4]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле апытаньня Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялёгіі, у 2010 годзе амаль 60% украінцаў лічылі Дзень Перамогі (сьвята ў гонар перамогі СССР над нацыстоўскай Нямеччынай у 1945 годзе) адным з самых вялікіх сьвятаў. У 2022 годзе пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну толькі 13% украінцаў былі гатовыя сьвяткаваць 9 траўня.[5]
8 траўня 2023 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі падпісаў указ аб сьвяткаваньні ва Ўкраіне 9 траўня Дня Эўропы[6][7] й унёс у Вярхоўную Раду законапраект аб устанаўленьні 8 траўня Дня памяці й перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939—1945 замест Дня перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 9 траўня. У прамове ў гэты дзень Зяленскі заявіў, што «Мы вяртаем нашай дзяржаве сумленную гісторыю безь ідэалягічных дамешкаў». Ён таксама падкрэсьліў, што «менавіта 8 траўня ўступіў у сілу Акт аб безагаворачнай капітуляцыі вермахта».[5]
29 траўня 2023 году Вярхоўная Рада Ўкраіны зрабіла 8 траўня дзяржаўным сьвятам Дзень памяці й перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939—1945 гадоў, адмяніўшы 9 траўня Дзень Перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне.[8][9]
Апытаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак дасьледаваньня, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі (КМІС) у лютым 2024 году, 11% украінцаў сьвяткуе Дзень перамогі як самае папулярнае сьвята, пакуль Нараджэньне Хрыстова — 70%, Вялікдзень — 68% і Новы год — 47%. Сацыёлагі адзначаюць, што ў 2010 годзе Дзень перамогі 9 траўня быў адным з найважнейшых сьвят, лічачы 58% украінцаў. Аднак ужо ў 2021 годзе яго важным сьвятам лічылі толькі 30% украінцаў. Падзеньне папулярнасьці Дня перамогі ва Ўкраіне тлумачыцца тым, што гэты дзень вельмі актыўна адзначаецца ў Расеі як агрэсіўнае мілітарысцкае сьвята[10][11].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень Эўропы
- Дзень Канстытуцыі Ўкраіны
- Дзень украінскай дзяржаўнасьці(uk)
- Дзень незалежнасьці Ўкраіны
- Дзень абаронцаў Украіны
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ми повертаємо нашій державі чесну історію: Зеленський звернувся до українців у День пам'яті та примирення. Відео (укр.) Праверана 2023-05-08 г.
- ^ День пам'яті та перемоги над нацизмом зробили офіційним вихідним (укр.) Праверана 2023-05-29 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 24 березня 2015 году № 169/2015 «Про заходи з відзначення у 2015 році 70-ї річниці Перемоги над нацизмом у Європі та 70-ї річниці завершення Другої світової війни»
- ^ Зеленський встановив 8 травня Днем пам’яті та перемоги над нацизмом (укр.) Праверана 2023-06-12 г.
- ^ а б "We are returning an honest history to our state": Zelensky addressed Ukrainians on the Day of Remembrance and Reconciliation. Video (укр.) Праверана 2023-05-30 г.
- ^ Україна щорічно 9 травня відзначатиме День Європи - указ президента (укр.) Праверана 2023-05-08 г.
- ^ President’s Decree declares May 9 as Europe Day in Ukraine (анг.)
- ^ Victory Day Celebration On May 9 Canceled In Ukraine (анг.) 30 May 2023 г. Праверана 30 May 2023 г.Rada sets Day of Remembrance and Victory over Nazism on May 8 (анг.) 30 May 2023 г. Праверана 30 May 2023 г.
- ^ Ukrainian Lawmakers Move Victory Day From May 9 To May 8 (анг.) Праверана 2023-05-29 г. In Ukraine, May 8 officially to be Day of Remembrance and Victory over Nazism (анг.) Rada adopts law on Day of Remembrance, Victory over Nazism in Second World War (анг.) День пам'яті та перемоги над нацизмом зробили офіційним вихідним (укр.)
- ^ Важливість Дня перемоги серед українців знизилась на майже 50% за останні 10 років – КМІС 2024-05-08 г. Праверана 2024-05-08 г.
- ^ Прес-релізи та звіти - СТАВЛЕННЯ УКРАЇНЦІВ ДО СВЯТ 1 ТРАВНЯ (ДЕНЬ ПРАЦІ) І 9 ТРАВНЯ (ДЕНЬ ПЕРЕМОГИ) З 2010 ДО 2024 РОКУ