Перайсьці да зьместу

Эва Мэндэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эва Мэндэс
Eva Mendes
Эва Мэндэс, студзень 2008 году
Дата нараджэньня 5 сакавіка 1974 (52 гады)
Месца нараджэньня Маямі, Флорыда
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 1998 — цяпер
Псэўданімы Eva Mendes
Узнагароды
IMDb 0578949

Э́ва Мэ́ндэс (па-ангельску: Eva Mendes; нарадзілася 5 сакавіка 1974 году[1], Маямі, штат Флорыда[2]) — амэрыканская акторка.

Эва Мэндэс нарадзілася ў Маямі ў сям'і кубінскіх імігрантаў, але вырасла ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Вучылася ў сярэдняй школе імя Гербэрта Гувэра ў Глендэйле, затым вучылася ва Ўнівэрсытэце штату Каліфорнія ў Нортрыджы на дызайнэра інтэр’ераў, але пакінула навучаньне дзеля акторскай кар’еры.

Мэндэс пачынала са здымак у рэкляме, відэакліпах (яна зьнялася ў кліпах «Hole In My Soul» групы Aerosmith і «Miami» Ўіла Сьміта) і гуляла эпізадычныя ролі ў тэлесэрыялах і фільмах з нізкім бюджэтам. Прарыў у яе акторскай кар'еры адбыўся пасьля фільма «Трэніравальны дзень», дзе яна выканала вядучую жаночую ролю. Фільм атрымаў некалькі ўзнагарод і быў цёпла сустрэты крытыкамі, а Мэндэс запомнілася яшчэ і тым, што паўстала ў карціне цалкам аголенай.

Пасьля гэтага акторку сталі запрашаць у сур'ёзныя праекты з моцным акторскім складам: у камэдыі «Затрымаўся ў табе» і «Правілы здыму: Мэтад Гітча», трылер «Па-за часам», баевікі «Падвойны фарсаж» і «Аднойчы ў Мэксыцы» (за апошні фільм Мэндэс атрымала намінацыю на Teen Choice Awards). У лютым 2007 году на экраны выйшаў фільм «Зманлівы гоншчык», у якім яна выканала ролю сяброўкі галоўнага героя, Зманлівага гоншчыка.

Мэндэс зьяўляецца мадэльлю, якая рэклямуе прадукцыю кампаніі «Рэўлон». У 2006 годзе часопіс «Maxim» аддаў ёй 27 радок свайго рэйтынгу[3].

Фільмы
Год На беларускай мове На мове арыгінала Роля
2012Карпарацыя «Сьвятыя маторы»Holy Motorsпрыгожая лялька Kay M
2009Дрэнны лейтэнантBad Lieutenant
Каралева ПоўдняQueen of the SouthТэрэза Мэндоса
2008ЖанчыныThe WomenКрыстэл Ален
МсьцівецThe SpiritПясок
2007Live!Live!Кэці
ЧысьцільшчыкCleanerЭн Норкат
Уладары ночыWe Own The NightАманда Хуарэс
Зманлівы гоншчыкGhost RiderРаксана Сімпсан
2006Даверся мужчынуTrust the ManФэйт
20053 і 33 & 3Габрыэла
Гісторыя Ўэндэла БэйкераThe Wendell Baker StoryДорын
Правілы здыму: Мэтад ГітчаHitchСара
2003Затрымаўся ў табеStuck on YouЭйпрыл
Па-за часамOut of TimeАлекс Дыяс Ўітлак
Аднойчы ў МэксыцыOnce Upon a Time in MexicoАгент Ахедрэс
Падвойны фарсаж2 Fast 2 FuriousМоніка Фуэнтэс
2002Усё аб БэнджамінахAll About the BenjaminsДжына
2001Трэніравальны дзеньTraining DayСара
Скразныя раненьніExit WoundsТрыш
2000Гарадзкія легенды 2Urban Legends: Final CutВанэса Вальдэён
1999Мой брат — сьвіньняMy Brother the PigМацільда
1998Ноч у РоксбэрыA Night at the RoxburyСяброўка нявесты
Дзеці кукурузы 5: Палі жахуChildren of the Corn V: Fields of TerrorКір
  1. У NY Times Movie Guide датай нараджэньня паказаны 1974 год, хоць некаторыя крыніцы прыводзяць 1978 год, як напрыклад AskMen.com
  2. Паводле , хоць у некаторых крыніцах месцам нараджэньня няслушна паказваецца Г’юстан, штат Тэхас
  3. Hot 100

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Эва Мэндэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў