1910
Выгляд
(Перанакіравана з «1910 год»)
| Гады |
| 1907 · 1908 · 1909 — 1910 — 1911 · 1912 · 1913 |
| Дзесяцігодзьдзі |
| 1890‑я · 1900‑я — 1910‑я — 1920‑я · 1930‑я |
| Стагодзьдзі |
| XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
| 1910 год у іншых календарох | |
|---|---|
| Грыгарыянскі каляндар | 1910 MCMX |
| Ад заснаваньня Рыму | 2663 |
| Армянскі каляндар | 1359 ԹՎ ՌՅԾԹ |
| Каляндар Багаі | 66 — 67 |
| Бізантыйскі каляндар | 7418 — 7419 |
| Бірманскі каляндар | 1272 |
| Будысцкі каляндар | 2454 |
| Каляндар бэрбэраў | 2860 |
| Габрэйскі каляндар | 5670 — 5671 |
| Галяцэнскі каляндар | 11910 |
| Іранскі каляндар | 1288 — 1289 |
| Індуісцкія календары | |
| · Бікрам Самват | 1965 — 1966 |
| · Нацыянальны каляндар | 1832 — 1833 |
| · Калі-юга | 5011 — 5012 |
| Карэйскі каляндар | 4243 |
| Кітайскі каляндар | 4606 — 4607 |
| Копцкі каляндар | 1626 — 1627 |
| Мусульманскі каляндар | 1327 — 1329 |
| Тайскі сонечны каляндар | 2453 |
| Этыёпскі каляндар | 1902 — 1903 |
1910 (MCMX) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў суботу, і звычайны год юліянскага календара, які пачынаецца ў пятніцу; 1910-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 910-ы год II тысячагодзьдзя, 10-ы год XX стагодзьдзя і 1-ы год 1910-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1910 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 12 лютага — першая пастаноўка тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага
- 31 траўня — утварыўся Паўднёва-Афрыканскі Зьвяз, які складаўся з брытанскіх калёніяў — Капская калёнія, Натал, калёнія Аранжавае ракі ды Трансвааль
- 1 чэрвеня — у Гомелі заснаваная першая беларуская футбольная каманда ПГФК[1]
- 21 лістапада — у Менску адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага касьцёла)
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 7 студзеня — Канстанцін Заслонаў, стваральнік савецкага падпольля ў Воршы падчас Нямецка-савецкай вайны
- 19 лютага — Палікарп Манькоў, беларускі грамадзкі дзеяч на эміграцыі
- 24 лютага — Васіль Сыдар-Шэлест, украінскі вайсковы дзяяч, адзін з кіраўнікоў Паўстанцкай арміі Ўкраіны
- 17 сакавіка — Хведар Ільяшэвіч, беларускі пісьменьнік
- 6 красавіка — Барыс Кіт, навуковец, адзін з найбольш актыўных дзеячоў беларускай эміграцыі
- 26 красавіка — Марыя Крысьціна Зьдзяхоўская, польская грамадзкая дзяячка
- 21 чэрвеня — Аляксандар Твардоўскі, расейскі паэт
- 9 жніўня — Ларыса Геніюш, беларуская паэтка
- 26 жніўня — Маці Тэрэза, гуманітарная дзяячка
- 26 верасьня — Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык
- 11 лістапада — Антон Каржанеўскі, беларускі мастак
- 21 лістапада — Міхаіл Суднік, беларускі мовазнаўца
- 23 лістапада — Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік
- Павал Пракапеня, беларускі, польскі і расейскі опэрны сьпявак
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 7 красавіка — Фэлікс Зянковіч, удзельнік паўстаньня 1863—64 рокаў, прыродазнаўца, мэмуарыст
- 20 красавіка — Сяргей Палуян, беларускі літаратуразнаўца
- 21 красавіка — Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік
- 18 траўня — Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца
- 20 лістапада — Леў Талстой, расейскі пісьменьнік