Перайсьці да зьместу

Палікарп Манькоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палікарп Манькоў
Дата нараджэньня 19 лютага 1910(1910-02-19)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 кастрычніка 1999(1999-10-16) (89 гадоў)
Занятак грамадзкі дзяяч
Месца працы
Сябра ў Саюз беларускай моладзі

Палікарп Манькоў (19 лютага 1910, Рэчыца ці Слуцак — 16 кастрычніка 1999) — беларускі грамадзкі дзеяч на эміграцыі.

Меў вышэйшую адукацыю, настаўнічаў у БССР. У 1930-х гг. быў рэпрэсаваны, па вызваленьні ня меў права жыць у Беларусі. Пасяліўся на Смаленшчыне. У 1941 годзе служыў у Чырвонай Арміі, трапіў у палон.

Па вызваленьні зь нямецкага палону працаваў перакладчыкам у Слонімскім акруговым камісарыяце, потым школьным інспэктарам у Слуцку. У чэрвені 1943 году скончыў курс кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі, прызначаны акруговым кіраўніком СБМ у Слуцку. Быў адным з арганізатараў і выдаўцоў «Газэты Случчыны», адзін з укладальнікаў зборніка «Песьняры Случчыны» (які перавыдаў у 1985 г. у Саўт-Рывэры).

Зь лета 1944 году на эміграцыі. Быў кіраўніком групы юнакоў у Дэсаў. Па вайне выкладаў у Беларускай гімназіі ў Міхэльсдорфе. З 1954 году рэдактар газэты «Беларускае слова», адзін з укладальнікаў кнігі «Другі Ўсебеларускі Кангрэс» (Мюнхэн, 1954).

У 1957 годзе пераехаў у ЗША. Працаваў у бібліятэцы Індыянскага щнівэрсытэту ў Блумінгтане, у структурах ААН у Нью-Ёрку. Памёр 16 кастрычніка 1999 году.