Перайсьці да зьместу

Васіль Сыдар-Шэлест

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Сыдар-Шэлест
24 лютага 1910(1910-02-24)14 красавіка 1949(1949-04-14) (39 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Васіль Сыдар-Шэлест (па-ўкраінску: Василь Сидор-Шелест; 24 лютага 1910 — 14 красавіка 1949) — украінскі вайсковы дзеяч, палкоўнік УПА, камандзір УПА-Захад. Псэўданімы — Шэлест, Конрад, Краўс, Зоў, Лесавік, Расьціслаў Вышыты.

Нарадзіўся ў сяле Спасаў Сакальскага раёну Львоўскае вобласьці ў сялянскай сям’і. Быў вучнем гімназіі ў Сакалі да 1928 году, скончыў гімназію ў Перамышлі ў 1931 годзе. Сябра «Пласту» і АУН. Школу падхарунжых у польскім войску ня скончыў з прычыны палітычнага канфлікту. Вязень польскіх астрогаў (1935, 19371939). Вайсковы рэфэрэнт Краёвай экспазытуры Паўночна-заходніх украінскіх земляў у 1936 годзе, арганізатар баявых групаў АУН “Ваўкі”, вайсковы рэфэрэнт Краёвай экспазытуры Заходніх украінскіх земляў у 1940 годзе, у 1941 годзе выкладчык вайсковых курсаў АУН у Кракаве. Удзельнік Другога Вялікага збору АУН у Кракаве, удзельнік легіёну “Нахтыгаль” і камандзір сотні 201-га батальёну ў званьні паручніка (19411942). Чалец Краёвага вайсковага штабу УПА на Паўночна-заходніх украінскіх землях летам 1943 году, Галоўнай Рады АУН са жніўня гэтага ж году. Сябра Галоўнага вайсковага штабу УПА, падвышаны да званьня маёра 8 ліпеня 1943 году, краёвы камандзір УПА-Захад (19441949).

Узнагароджаны Срэбраным Крыжом Баявой Заслугі другой клясы ў 1945 годзе. Сябра Проваду АУН з 1947 году, краёвы праваднік АУН Карпацкага краю, генэральны судзьдзя АУН. Украінская галоўная вайсковая рада прысвоіла яму званьне палкоўніка УПА ў 1946 годзе. Намесьнік галоўнага камандзіра УПА.

Загінуў у баі з войскамі НКВД у Перагінскім раёне на Івана-Франкоўшчыне каля рэчкі Лімніца.