Клара Яндава
Клара Яндава | |
Klára Jandová | |
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1979[1][2] (45 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Чэхія |
Занятак | акторка, дублёрка |
Гады дзейнасьці | з 1988 |
IMDb | ID nm0417396 |
Кла́ра Я́ндава (па-чэску: Klára Jandová; нар. 15 лістапада 1979, Прага, ЧССР) — чэская акторка і дублёрка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыўшы Праскую кансэрваторыю (2000), стала акторкай Паўднёвачэскага тэатру(cs) (Чэске Будзеёвіцы), але ўжо ў 2002 вярнулася ў Прагу. Цяпер іграе ў двух тэатрах: «ABC»(cs) і «Palace». Акрамя акторскіх роляў, займаецца таксама пазакадравым агучваньнем.
Дэбютавала ў кіно эпізадычнай роляй у сэрыяле «Хлопчыкі і хлапцы» (чэск. Chlapci a chlapi, 1988). Са значных роляў — здымкі ў сэрыяле «Што цяпер, а што пасьля?» (1991) і ў фільме «Рок-махляры» (2006). Аднак большасьці тэлегледачоў Клара вядомая па пасьпяховым сэрыяле «Сямейная сувязь» (чэск. Rodinná pouta, 2004), дзе яна зьнялася ў ролі мілай і сьціплай Эвы Пакорнай, якая шукае сапраўднае каханьне.
Для гледачоў постсавецкай прасторы цікавая як выканаўца ролі Алісы Селязьнёвай у чэхаславацкім фільме 1990 року «Таямніца трох капітанаў» паводле аповесьці Кіра Булычова «Падарожжа Алісы».
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Клара Яндава (анг.) на сайце IMDb
- Чэха-Славацкая фільматэка
- Фільматэка FDb.cz
- Kinobox.cz
- Тэатар «Palace»
- ^ Klára Jandová // (нявызначаны загаловак)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі