Віктар Цітоў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цітоў.
Віктар Цітоў | |
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня | Дрожджаніцы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР |
Дата сьмерці | 20 лістапада 2020 (82 гады) |
Месца вучобы | Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова |
Занятак | навуковец |
Месца працы | Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка, Уроцлаўскі ўнівэрсытэт і Інстытут парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Віктар Сьцяфанавіч Цітоў (15 лістапада 1938, в. Дрожджаніцы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласьць — 20 лістапада 2020) — беларускі этнограф, гісторык, пэдагог. Доктар гістарычных навук (1991), прафэсар (1995).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1963). 3 1963 году настаўнічаў, працаваў у Міністэрстве асьветы Беларусі. 3 1974 годзе ў Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце, з 1977 году ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі. 3 1993 загадчык катэдры Беларускага ўнівэрсытэту культуры, з 1998 году — Беларускага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, у 2003—2009 гадах прафэсар Уроцлаўскага унівэрсытэту (Польшча), у 2011—2016 гадах гадах прафэсар Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.
Навукова-дасьледчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Распрацаваў канцэпцыю гісторыка-этнаграфічнага раянаваньня Беларусі. Дасьледаваў тыпалёгію культурных ляндшафтаў, гістарычныя стасункі Беларусі і сумежных тэрыторыяў, беларускую дыяспару, этнічную гісторыю і геаграфію Беларусі, традыцыйную народную культуру, гісторыю народнай адукацыі, праблемы нацыянальных узаемаадносін і інш.
Адзін з аўтараў прац «Праблемы расьсяленьня ў БССР» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Палесьсе: Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадзкі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Адраджэньне традыцыйнай мастацкай культуры Палесься» (1994), «Беларусы» (т. 1, 1995), «Беларусы» (1998), «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (т. 1—6, 2001—2014), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 2, 2002). Навуковы рэдактар і сааўтар энцыкляпэдычнага даведніка «Народная культура Беларусі» (2002), зборніка «Народныя традыцыі і нацыянальная культура» (кн. 1—2, 2001— 03). Удзельнічаў у распрацоўцы навукова-мэтадычных прынцыпаў аховы помнікаў, арганізацыі музэяў-скансэнаў (Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту, Нарачанскі нацыянальны парк і інш.), складаньні «Нацыянальнага атлясу Беларусі» (2002).
Выбраная бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Народные деревообрабатывающие промыслы Белоруссии (1917—1941 гг.). Мн., 1976.
- Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов, XIX — начало XX в. Мн., 1983.
- Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці. Мн., 1994.
- Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура. 2-е выд. Мн., 2001.
- Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі. 2-е выд. Мн., 2001.
- Этнаграфія і літаратура (Разам з Цітовай Л. К.). Мн., 2004.
- Гісторыя айчыннай культуры: У 2 ч. Мн., 2009
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- С. 104—105.
- Zeszyty etnologii Wroclawskiej.-- Wroclaw. 2006. NR 1 (8), s. 34 (V. S.Tsitov (Jawarowski).
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 2020 годзе
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія этнографы
- Дактары гістарычных навук
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва