Перайсьці да зьместу

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «1-ы Канал Радыё»)
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё
Горад Менск
Краіна Беларусь
Слоган «Будзем разам!»
Частасьць 106,2 FM (Менск; гл. Частасьці вяшчаньня)
Час вяшчаньня кругласутачна
Зона вяшчаньня Беларусь
Пачатак працы 15 лістапада 1925 (99 гадоў таму)
Уласьнік НДТРК РБ
Кіраўнікі Антон Васюкевіч
Сайт radio1.by
Facebook Беларускае Радыё
Он-лайн-трансьляцыя stream2.datacenter.by

Пе́ршы нацыяна́льны кана́л Белару́скага ра́дыё — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, якая трансьлюе ўласную праграму па ўсёй краіне з 1925 году.

Дэвіз — «Будзем разам!».[1]

Адкрыцьцё радыёстанцыі адбылося разам з адкрыцьцём менскай шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі 15 лістапада 1925 году. У 18 гадзін 30 хвілін упершыню прагучалі словы «Гаворыць Менск!..». Радыё выкарыстоўвалася ня толькі як сродак інфармацыі, але і як сродак асьветы. У этэры гучала музычная і літаратурная клясыка, творы сучасных аўтараў. Трансьляцыя вялася на тэрыторыі радыюсам 300 км 30 хвілін у дзень.

Для стварэньня радыёсеткі ў Менску і Гомелі былі ўсталяваныя магутныя радыёперадатчыкі, у 25 раённых цэнтрах — радыёпрыёмнікі калектыўнага карыстаньня. У Менску была пабудаваная 75-мэтровая драўляная мачта, побач наладжаная студыя.

У час нямецкай акупацыі Беларусі на кароткіх хвалях з Масквы пачала працу станцыя «Савецкая Беларусь». Яе першая перадача выйшла ў этэр 1 студзеня 1942 году. За час існаваньня радыёстанцыі ў этэр выйшла 3720 перадач, было праведзена 15 трансьляцыяў антыфашысцкіх мітынгаў.[2]

Ад 1 верасьня 2005 году радыёстанцыя працуе кругласутачна.

У наш час радыёстанцыя трансьлюе свае перадачы на ультракароткіх хвалях. Перадачы на сярэдніх, кароткіх і длінных хвалях (279 кГц) былі спыненыя з 1 красавіка 2016[3]. У большасьці дамоў прысутнічаюць радыёразеткі для падлучэньня абанэнцкіх радыёпрыёмнікаў, але гэты сродак вяшчаньня паступова скасоўваецца[4]. У 2010 годзе мела выхад да 3,3 млн радыёкропак правадной сеткі (радыёразетак).

Першы Нацыянальна канал Беларускага радыё вяшчае па ўсёй тэрыторыі Беларусі, часткова ў Польшчы, Летуве, Латвіі, Расеі і Ўкраіне.

Частасьці вяшчаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Населены пункт Частасьць (УКХ) Частасьць (FM)
Бярэзань 70,79 94,7
Бабруйск 71,45 101,6
Брагін 67,37 103,3
Браслаў 69,08 105,7
Відзы 72,80
Віцебск 70,67 100,5
Валожын 101,0
Геранёны 72,32 105,8
Гомель 67,76 105,1
Горадня 66,98 103,0
Дарагічын 72,14
Жлобін 69,68 105,5
Зашчоб’е 102,0
Калодзішчы (Менск) 71,33 106,2
Капыль 102,3
Касьцюковічы 66,47 104,7
Крупкі 103,8
Лукі 90,6
Магілёў 72,74 105,9
Мазыр 107,3
Амсьціслаў 66,89 106,7
Мядзел 68,69 106,4
Ворша 67,85 107,0
Асіпавічы 67,46 91,0
Пінск 66,32 104,5
Пружаны 98,3
Ракітніца 70,91 100,0
Сьвіслач 105,9
Слонім 66,56 106,5
Сьмятанічы 67,22 106,3
Смаргонь 67,97 103,6
Салігорск 70,22 100,3
Старыя Дарогі 100,6
Столін 104,1
Трокенікі 1 104,5
Ушачы 72,65 106,7

У 2010 г. каля ста журналістаў выпускалі 100 пераважна беларускамоўных перадачаў, зь іх траціну штодня, рэшту штотыдзень. 75% перадачаў выходзіла ў наўпроставы этэр[5]. Каля 50 перадачаў складалі штодзённы этэр[6].

Грамадзка-палітычныя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Актуальны мікрафон (панядзелак-пятніца, 12:05-12:35, 23:20-23:35);
  • Акцэнты (нядзеля, 12:05);
  • Беларускі шлях (нядзеля, 18:30);
  • Дыялёг (чацьвер, 21:00);
  • Радыё.by (аўторак, 3:05 і субота, 15:35-16:00);
  • Такі дзень (панядзелак-пятніца, 16:30-17:00).
  • Афіша (штодня, 10:40);
  • Беларусь-Расея (панядзелак, 03:05 і субота, 12:05);
  • Навіны плянэты (штодня, 3:00);
  • Падзеі дня (панядзелак-пятніца, 23:00);
  • Палітычны камэнтар (панядзелак-пятніца, 16:05 і 22:05);
  • Партнэр (панядзелак-пятніца, 12:45);
  • Пастфактум (панядзелак-субота, 19:00);
  • Радыёфакт (панядзелак-пятніца, 7:00);
  • Радыёслужба бясьпекі (панядзелак-пятніца, 16:17);
  • Раніца зь Беларускім радыё (панядзелак-пятніца, 8:00-10:00);
  • Рэгіён (панядзелак-пятніца, 11:40);
  • Сельская раніца (штодня, 6:10).

Літаратурна-мастацкія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Беларускі альбом (субота, 23:00);
  • Вячэрняя казка (штодня, 20:50);
  • Галерэя (пятніца, 21:00);
  • Дабравесьце ад паэзіі (нядзеля, 23:00);
  • Духоўнае слова (нядзеля, 7:30);
  • Дыярыюш (чацьвер, 22:10);
  • Звычайныя гісторыі (нядзеля, 18:00);
  • Кароткія гісторыі (панядзелак-пятніца, 23:35);
  • Каталіцкая пропаведзь (нядзеля, 08:15);
  • Кіна-клюб(недаступная спасылка) (субота, 9:25 і нядзеля, 6:45; аўтар і вядоўца — Натальля Жлоба);
  • Літаратурны калейдаскоп (субота-нядзеля, 12:45);
  • Моўная хвілінка (панядзелак-пятніца, 10:51, 11:51, 15:57);
  • Нам засталася спадчына (панядзелак, 21:00);
  • Роднае слова (аўторак, 22:10);
  • Сьвятло душы (субота, 8:30);
  • Тэатар Беларускага радыё (субота-нядзеля, 21:00);
  • Тэатральны сэзон (серада, 22:10);
  • Эпізоды вялікай вайны (аўторак, 21:00).
  • Армейская пошта (нядзеля, 17:05-18:00);
  • Аўтарская песьня (панядзелак, 3:35);
  • Беларуская калекцыя (панядзелак-пятніца, 22:30);
  • Бяссоньне (серада, 3:05);
  • Вітаем, віншуем, жадаем (панядзелак-субота, 19:30-20:50 і нядзеля, 19:15-20:50);
  • Галасы стагодзьдзяў (субота, 23:40);
  • Гукавая дарожка (субота, 22:05);
  • Джаз-тон (пятніца, 3:05);
  • Добры дзень (панядзелак-пятніца, 13:05-13:55);
  • Іграй, душа (нядзеля, 6:25);
  • Кляс і К (нядзеля, 23:20);
  • Культурная прастора (субота-нядзеля, 16:00);
  • Маладыя таленты Беларусі (нядзеля, 13:00);
  • Муза (субота, 22:30);
  • Музычная плянэта (нядзеля, 3:05);
  • Музычны Алімп (субота, 13:00-14:00);
  • Накцюрн (субота, 3:05);
  • Новая музыка (чацьвер, 3:05);
  • Падарунак меламану (панядзелак, 22:10);
  • Рэтра (панядзелак-пятніца, 21:30);
  • СМС-эфір (панядзелак-пятніца, 14:00-15:00 і 17:05-18:00, субота-нядзеля, 14:00-15:00);
  • Сустрэчы зь песьняй (субота, 17:05 і нядзеля, 22:05);
  • У сьвеце гукаў (нядзеля, 11:40).

Сацыяльна-эканамічныя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ 1 канал радыё, Белтэлерадыёкампанія
  2. ^ Гісторыя, Першы Нацыянальны канал Беларускага Радыё
  3. ^ [1]
  4. ^ [2]
  5. ^ Тацяна Падаляк. Антон Васюкевіч: «Беларускае радыё стварае аўдыёлетапіс жыцьця краіны» // Журналіст : часопіс. — Сьнежань 2010. — № 4 (17). — С. 14-21.
  6. ^ Марына Бруяка На хвалі народнага радыё // Народная газэта. — 16 лістапада 2010. — № 219 (5382). — ISSN 1029-9033.
  7. ^ http://radio1.tvr.by/bel/node/706(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]