Ігар Тур
Ігар Тур | |
Род дзейнасьці | журналіст, прапагандыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 сакавіка 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэньня | Горадня |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Месца працы | |
Узнагароды | Мэдаль Францішка Скарыны (2021) і іншыя |
Ігар Тур — беларускі журналіст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вырас у пасёлку Першамайскі Лідзкага раёну. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Працаваў на Беларускім радыё й Радыё «Бі-Эй»[1]. З 2014 году працуе на тэлеканале «АНТ». Асьвятляў падзеі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Тур знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Швайцарыі і Украіны[2].
Прапагандысцкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здымаў сюжэты з ачарненьнем дэмакратычнай апазыцыі(be)[3][4][5][6]. Пасьля масавых пратэстаў у 2020 годзе, якія суправаджаліся арыштамі, катаваньнямі й забоствамі пратэстоўцаў, а таксама звальненьня шматлікіх супрацоўнікаў тэлевізіі, нязгодных з інфармацыйнаю палітыкаю рэжыму Лукашэнкі, стаў адной з цэнтральных фігураў прапаганды ў Беларусі[6][7]. Дэманстраваў у перадачах матэрыялы тэлефоннай праслушкі няяснага паходжаньня[8].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька — інжынэр-энэргетык, маці — дырэктар Палацу культуры Ліды[9].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Найлепшы рэпартэр» (2017)[1].
11 студзеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Тура Мэдалём Францішка Скарыны «за прафэсіяналізм і асабісты ўнёсак у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі й нацыянальнай журналістыкі». Разам зь ім розныя ўзнагароды таксама атрымалі прапагандысты Рыгор Азаронак, Андрэй Мукавозчык і іншыя[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Біяграфія на сайце АНТ (па-расейску)
- ^ ТУР Ігор Петрович
- ^ Вядучы АНТ Ігар Тур: Яўген Афнагель — хто гэта? - Наша Ніва, 18.11.2019
- ^ «Ложь беглых»: Кого финансировал Андрей Стрижак — себя или белорусские протесты? Рубрика «Будет дополнено» [«Хлусьня зьбеглых»: Каго фінансаваў Андрэй Стрыжак — сябе ці беларускія пратэсты? Рубрыка «Будзе дапоўнена»] — АНТ, афіцыйны сайт (па-расейску)
- ^ Вядучы АНТ Тур: Жэст Ціханоўскай і яе сябровак — кахаць, біць, рэзаць — Наша Ніва. 25.07.2020
- ^ а б «Нацистский мятеж в Беларуси». Яркие цитаты госСМИ [«Нацыстоўскі мяцеж у Беларусі». Яскравыя цытаты дзяржаўных СМІ] — MediaIQ, 18.12.2020 (па-расейску)
- ^ Як пасля выбараў змянілася рэдакцыйная палітыка дзяржаўных СМІ і кім замянілі звольненых журналістаў — Наша Ніва, 04.11.2020
- ^ На гостелеканале показали первый эпизод «расследования ОНТ» о «создателях „Страны для жизни“» [На дзяржаўным тэлеканале паказалі першы эпізод «рассьледваньня АНТ» пра «стваральнікаў „Краіны для жыцьця“»] — Onliner, 11.01.2021 (па-расейску)
- ^ Игорь Тур, политический обозреватель ОНТ: «Первую свою практику я проходил в „Лідскай газеце“» [Ігар Тур, палітычны аглядальнік АНТ: «Першую сваю практыку я праходзіў у „Лідскай газеце“»] — Лідская газета, 28.05.2020
- ^ Каго Лукашэнка ўзнагароджвае ордэнамі і медалямі? Топ-7 недарэчных выпадкаў — Белсат, 12.01.2021