Перайсьці да зьместу

Этаноль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Этылявы сьпірт»)
Этаноль
Хімічная структура
Хімічная структура
Назвы
Традыцыйныя назвы вінны сьпірт, этылавы сьпірт
Іншыя назвы мэтылкарбінол, гідраксід пэнтагідрадыкарбонія
Агульныя
Хімічная формула C2H5OH
Рацыянальная формула CH3CH2OH
Фізычныя характарыстыкі
Агрэгатны стан вадкасьць
Малярная маса 46,069 г/моль
Шчыльнасьць 0,7893 г/см³
Паверхневае нацягненьне 22,39×10−3 Н/м
Энэргія іёнізацыі 10,47 ± 0,01 электронвольт[2]
Тэрмічныя характарыстыкі
Тэмпэратура плаўленьня -114,3 °C
Тэмпэратура кіпеньня +78,4 °C
Тэмпэратура ўспышкі +13 °C
Тэмпэратура самаўспалымненьня +363 °C
Рубеж выбуховасьці 3,28 — 18,95 °C
Малярная цеплаёмістасьць 112,3 Дж/(моль·К)
Спэцыфічная цеплаёмістасьць 65,6 Дж/(кг·К)
Энтальпія ўтварэньня −234,8 кДж/моль
Энтальпія згараньня −1367 кіляджоўль на моль[7]
Ціск пары 44 ± 1 мм рт.сл. і 58 hectopascal[8]
Хімічныя характарыстыкі
Дыэлектрычная пранікальнасьць 25,3
Аптычныя характарыстыкі
Паказальнік пераламленьня 1,3611
Структура
Дыпольны момант 1,69 Д
Клясыфікацыя
SMILES
 
InChI
Этаноль у Вікісховішчы
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа).

Этано́ль — другі прадстаўнік гамалягічнага раду аднаатамных сьпіртоў.

Дзейны кампанэнт алькагольных напояў. Зьмешваецца з вадой у любой прапорцыі.

Існуе два асноўныя шляхі атрыманьня этанолю: мікрабіялягічны (сьпіртавае закісаньне) і сынтэтычны (гідратацыя этылену).

Сьпіртавае акісаньне — вядомы з даўніх часоў спосаб атрыманьня этылявага сьпірту праз закісаньне арганічных прадуктаў, якія ўтрымліваюць вугляводы (вінаград, плады і г. д.) пад узьдзеяньнем фэрмэнтаў дрожджаў і бактэрыяў. Аналягічна выглядае перапрацоўка крухмалу, бульбы, рысу, кукурузы. Гэтая рэакцыя даволі складаная, яе раўнаньне выглядае наступным чынам:

C6H12O6 → 2C2H5OH + 2CO2

У выніку закісаньня атрымліваецца рашчына, масавая доля этанолу ў якой не перавышае 15%, таму што пры мацнейшай канцэнтрацыі дрожджы звычайна гінуць. Атрыманы гэтым шляхам этаноль мае быць ачышчаны і канцэнтраваны, звычайна шляхам дыстыляцыі.

Гідратацыя этылену

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У прамысловасьці разам з закісаньнем выкарыстоўваецца спосаб атрыманьня этанолю праз гідратацыю этылену.

Этаноль выкарыстоўваецца ў якасьці паліва (у чыстым выглядзе і ў якасьці складніку), у хімічнай прамысловасьці, у мэдыцыне, для стварэньня парфумаў, вельмі шырока ў харчовай прамысловасьці — вытворчасьці алькагольных напояў.

Этаноль ёсьць дурманлівай атрутай, што пашкоджвае ўнутраныя органы. Прыём звыш 8 грамаў чыстага этанолу на 1 кг вагі выклікае сьмерць праз спыненьне дыханьня, бо парушаецца праца адказнай за яго часткі галаўнога мозгу. Прыём 40 грамаў этанолу (100 грамаў гарэлкі = 2 чаркі) выклікае абмярцьвеньне 7500 вузаў галаўнога мозгу, бо этаноль усмоктваецца ў кроў без папярэдняга ператраўліваньня. Пагатоў 80% этанолу паглынаецца празь сьценкі тонкай кішкі. Прыём 80 грамаў этанолю запавольвае працу галаўнога мозгу цягам содняў і парушае тармажэньне неабдуманых учынкаў. Каля 20% этанолу, якія ўсмоктваюцца ў кроў празь сьценкі страўніка, разбураюць яго сьлізьніцу і выклікаюць пагрозу язвы. Печань перапрацоўвае каля 95% этанолу, які трапіў у кроў, у адкладзены тлушч. У выніку разьвіваецца атлусьценьне. Надалей пячоначныя вузы замяшчаюцца нядзейнай рубцовай тканкай (цыроз). Частае ўжываньне этанолу прыводзіць да аслабленьня цягліцаў, абязводжваньня і заўчаснага старэньня скуры, валасоў і пазногцяў, стойкага пашырэньня ссудзінаў і пачырваненьня скуры. Працягласьць жыцьця пітушчых людзей скарачаецца на 15 гадоў[10].

У дзіцячым і падлеткавым узросьце нават рэдкае выпіваньне малой дозы этанолю можа выклікаць разлад цэнтральнай нэрвовай сыстэмы. Ужываньне сьпіртовых напояў ва ўзросьце да 20 гадоў прыводзіць да алькагалізму ў блізу 80% выпадкаў. Гэта тлумачыцца перабудовай хімічнай і электрычнай дзейнасьці лімбічнай сыстэмы галаўнога мозгу. Частае ўжываньне алькаголю таксама служыць прычынай кардыяміяпатыі, якая часьцей сустракаецца сярод мужчынаў і праяўляецца задышкай, павышанай стамляльнасьцю і болем у грудзях пры цялеснай нагрузцы. Пагатоў ужываньне этанолю павышае артэрыяльны ціск незалежна ад вагі, плоці і ўзросту. Алькагольны цыроз ёсьць асноўнай прычынай сьмерці ад п’янства (злоўжываньня алькаголем). Сьледам за цырозам узьнікае асцыт, партальная гіпэртанія, страваводны крывацёк, бактэрыяльны пэрыніт, ныркавая недастатковасьць, пячоначная энцэфаляпатыя і малакроўе. Падчас або празь некалькі дзён пасьля п’янства можа ўзьнікаць алькагольны псыхоз. Прычынай служыць атрутнае ўзьдзеяньне прадуктаў распаду этанолу, якія выклікаюць гіпавітаміноз В і парушаюць паўнавартаснае сілкаваньне мозга глюкозай. Алькагольныя галюцынацыі ўзьнікаюць пры саматычнай хваробе і арганічным пашкоджаньні мозга. Плоцевае парушэньне адзначаецца пры атручаньні этанолам, калі падае вытворчасьць мужчынскіх гармонаў у выніку пашкоджаньня мазгавога прывеску, наднырачнікаў і плоцевых залозаў[10].

У 2011 г. сярэдні ўзровень спажываньня алькаголю ў Эўропе склаў 12,5 літра чыстага этылявага сьпірту за год на душу насельніцтва ва ўзросьце звыш 15 гадоў. Гэты паказьнік быў найбольшым сярод усіх частак сьвету і ўдвая перавышаў сярэднесусьветны ўзровень спажываньня алькаголю. Найвышэйшы паказьнік назіраўся ва Ўсходняй і Сярэдне-Ўсходняй Эўропе — 14,5 літра чыстага этылавага сьпірту на кожнага ва ўзросьце звыш 15 гадоў за год. У Заходняй і Сярэдне-Заходняй Эўропе — 12,4 літра. У Паўднёвай Эўропе — 11,2 літра. У краінах Паўночнай Эўропы — 10,4 літра[11].

З 1995 па 2012 год абсяг ужываньня сьпіртовых напояў на душу насельніцтва Беларусі вырас з 6,7 літра да 12 літраў чыстага этанолю. За 2012 год звыш 3000 чалавек памерлі ад выпадковага атручаньня алькаголем і прычынаў, зьвязаных з ужываньнем алькаголю. На жнівень 2013 году на дыспансэрным уліку ў Беларусі знаходзілася каля 180 000 залежных ад алькаголю людзей (2% насельніцтва), зь іх звыш 140 000 (78%) — мужчыны. Яшчэ звыш 90 000 чалавек стаялі на папераджальным уліку за п'янства (злоўжываньне алькаголем), сярод якіх было звыш 16 000 (18%) падлеткаў[10].