Перайсьці да зьместу

Псыхоз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Псыхоз
Спэцыяльнасьць псыхіятрыя, клінічная псыхалёгія
Прычыны трызьненьне[1], галюцынацыя[1] і разлад мысьленьня[d]
Лекі алянзапін[d][2], pimavanserin[d][2], кветыапін[d][2], дыазэпам[d][2], haloperidol[d][2], арыпіпразол[d][2], рыспэрыдон[d][2], brexpiprazole[d][2], asenapine[d][2], paliperidone[d][2], ziprasidone[d][2], lurasidone[d][2], clozapine[d][2], clospirazine hydrochloride[d][3] і amoxapine[d][4]
Клясыфікацыі
MedlinePlus 001553
Псыхоз у Вікісховішчы

Псыхо́з — парушэньне адвольнай адаптацыі псыхічнай дзейнасьці чалавека. Псыхатычны разлад — гэта зборная назва групы разнастайных псыхічных разладаў, якія суправаджаюцца прадуктыўнай псыхапаталягічнай сымптаматыкай — трызьненьнямі, галюцынацыямі, псэўдагалюцынацыямі, дэпэрсаналізацыяй, дэрэалізацыяй і іншымі. Псыхоз ёсьць апісаньнем стану або сымптомаў чалавека, але гэта не асобнае псыхічнае захворваньне.

Звычайныя прычыны хранічнага, то бок працяглага або паўтаральнага, псыхозу ўлучаюць шызафрэнію або шызаафэктыўны разлад, біпалярны разлад і пашкоджаньне галаўнога мозгу звычайна ў выніку алькагалізму[5][6]. Часовы псыхоз можа быць выкліканы моцным стрэсам, дэфіцытам сну, сэнсорнай дэпрывацыяй[7], некаторымі лекамі і ўжываньнем наркотыкаў, а таксама алькаголю, галюцынагенаў і стымулятараў[8]. Востры псыхоз называюць першасным, калі ён вынікае з псыхіятрычнага стану, і другасным, калі ягонай прычынай ёсьць іншае мэдычнае захворваньне або ўжытыя рэчывы[8]. Дыягназ псыхічнага стану патрабуе выключэньня іншых мажлівых прычынаў[9]. Можа спатрэбіцца дадатковае тэставаньне, каб вызначыць, ці выкліканы псыхоз хваробамі цэнтральнай нэрвовай сыстэмы, таксінамі або маюцца іншыя праблемы са здароўем[10].

Лячэньне можа ўлучаць антыпсыхатычныя прэпараты, псыхатэрапію і сацыяльную падтрымку[11][12]. Ранейшае лячэньне звычайна паляпшае вынікі[11]. Прэпараты маюць мерны эфэкт[13]. Вынікі залежаць ад прычыны паўстаньня псыхозу[12]. Псыхоз дрэнна зразумелы на нэўралягічным узроўні, але дафамін разам зь іншымі нэўрамэдыятарамі гуляе значную ролю[14][15][16]. Псыхоз апісваўся ўжо ў IV стагодзьдзі да н. э. Гіпакратам і, мажліва, яшчэ ў 1500 годзе да н. э. быў згаданы ў папірусе Эбэрса[17][18].

  1. 1 2 https://www.nhs.uk/mental-health/conditions/psychosis/overview/
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Drug Indications Extracted from FAERSdoi:10.5281/ZENODO.1435999
  3. Inxight: Drugs Database
  4. Inxight: Drugs Database
  5. What causes psychosis? An umbrella review of risk and protective factors // World Psychiatry. — 02.2018. — Т. 17. — № 1. — С. 49—66. — DOI:10.1002/wps.20490
  6. Korsakoff Psychosis – Special Subjects. MSD Manual Professional Edition.
  7. Gelder, Michael G.; Gath, Dennis; Mayou, Richard Oxford Textbook of Psychiatry. — Oxford University Press. — ISBN 978-0-19-261294-6
  8. 1 2 Recognition and Differential Diagnosis of Psychosis in Primary Care // American Family Physician. — 06.2015. — Т. 91. — № 12. — С. 856—863.
  9. The Diagnosis of Psychosis. — Cambridge University Press. — ISBN 978-1-139-49790-9
  10. The American Psychiatric Publishing Textbook of Geriatric Neuropsychiatry. — American Psychiatric Pub. — ISBN 978-1-58562-952-7
  11. 1 2 RAISE Questions and Answers. NIMH. Архіўная копія ад 08.10.2019 г.
  12. 1 2 Psychosis. NHS (23.12.2016). Архіўная копія ад 15.10.2018 г.
  13. The acute efficacy of antipsychotics in schizophrenia: a review of recent meta-analyses // Therapeutic Advances in Psychopharmacology. — 11.2018. — Т. 8. — № 11. — С. 303—318. — DOI:10.1177/2045125318781475
  14. Beyond the dopamine hypothesis of schizophrenia to three neural networks of psychosis: dopamine, serotonin, and glutamate // CNS Spectrums. — 06.2018. — Т. 23. — № 3. — С. 187—191. — DOI:10.1017/S1092852918001013
  15. Dysregulation of the dopamine system in the pathophysiology of schizophrenia and depression // Nature Reviews. Neuroscience. — 08.2016. — Т. 17. — № 8. — С. 524—532. — DOI:10.1038/nrn.2016.57
  16. Sixty Years of Placebo-Controlled Antipsychotic Drug Trials in Acute Schizophrenia: Systematic Review, Bayesian Meta-Analysis, and Meta-Regression of Efficacy Predictors // The American Journal of Psychiatry. — 10.2017. — Т. 174. — № 10. — С. 927—942. — DOI:10.1176/appi.ajp.2017.16121358
  17. Danforth’s Obstetrics and Gynecology. — Lippincott Williams & Wilkins. — ISBN 978-0-7817-6937-2
  18. Concepts for Nursing Practice – E-Book. — Elsevier Health Sciences. — ISBN 978-0-323-38946-4