Перайсьці да зьместу

Глюкоза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Структурная формула

Глюко́за (вінагра́дны цу́кар) — монацукрыд з групы гексоз.

Самы пашыраны ў прыродзе вуглявод, трапляецца ў свабодным стане (у мёдзе, пладох, кветках і іншых органах расьлінаў, у тканках жывёл і чалавека). У жывых вузах глюкоза служыць галоўнай крыніцай энэргіі. У выніку пасьлядоўнага шэрагу рэакцыяў затляненья глюкоза ператвараецца ў розныя вытворныя цукроў меншай даўжынёй ланцуга і ў канчатковым выніку распадаецца да вуглякіслага газу і вады. Распад глюкозы можа ісьці і па іншым (другасным) шляху з утварэньнем D-глюкуронавай кісьлі, якая садзейнічае абясшкоджваньню некаторых чужародных рэчываў у арганізьме, і L-аскарбінавай кісьлі (вітаміну C).

Прэпарат глюкозы выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасьці, мэдыцыне, вэтэрынарыі і іншых.