Ап’яненьне
| Ап’яненьне | |
| Сынонімы | алькагольнае атручаньне |
|---|---|
| Спэцыяльнасьць | таксыкалёгія |
| Сымптомы | пот і пачашчаны пульс |
| Ускладненьні | дыхавіца і паралюш дыханьня |
| Звычайна праяўляецца | пачырваненьне твару |
| Прычыны | ужываньне этанолю |
| Лекі | 4%-ая рашчына соды, вітаміны, мэтадаксіл і тыясульфату натру |
| Клясыфікацыі | |
| МКХ-11 | 6C40.3 |
| МКХ-10 | F10.0 і T51 |
| МКХ-9 | 305.0 і 980 |
| MedlinePlus | 002644 |
| MeSH | D000435 |
| Ап’яненьне ў Вікісховішчы | |
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыкметамі ап’яненьня служаць патлівасьць, пачырваненьне твару, бляск вачэй і пачашчаны пульс. Таксама адзначаецца гучнае прамаўляньне, зьніжэньне засяроджанасьці ўвагі і завышаная самаацэнка. Ваніты ўзьнікаюць у якасьці абарончага адказу арганізму на атручаньне. Абцяжарваюцца дыханьне і рух[1].
Лячэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пры лячэньні ад ап’яненьня ўнутрывенна праз кропельніцу ўводзяць 4%-ую рашчыну соды, гемадэз і полііённую рашчыну для вываду атруты. Таксама прызначаюць прыём 5%-ых рашчынаў такіх вітамінаў, як тыямін (Б1) па 2 мілілітры, пірыдаксін (Б6) і аскарбінавая кісьля (Ц). Унутрыцяглічна і ўнутрывенна праз кропельніцу цягам 1,5 гадзіны ўводзяць мэтадаксіл. Пасьля спыненьня прыёму сьпіртовых напояў прызначаюць унутрывеннае ўвядзеньне тыясульфату натру і дымэркапролу для абясшкоджваньня атруты[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Сьвятлана Барысенка. Небясьпека харчовага атручаньня // Зьвязда : газэта. — 30 студзеня 2014. — № 17 (27627). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |