Этаноль
Этаноль | |
Хімічная структура | |
Назвы | |
---|---|
Традыцыйныя назвы | вінны сьпірт, этылавы сьпірт |
Іншыя назвы | мэтылкарбінол, гідраксід пэнтагідрадыкарбонія |
Агульныя | |
Хімічная формула | C2H5OH |
Рацыянальная формула | CH3CH2OH |
Фізычныя характарыстыкі | |
Агрэгатны стан | вадкасьць |
Малярная маса | 46,069 г/моль |
Шчыльнасьць | 0,7893 г/см³ |
Паверхневае нацягненьне | 22,39×10−3 Н/м |
Энэргія іёнізацыі | 10,47 ± 0,01 электронвольт[2] |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | -114,3 °C |
Тэмпэратура кіпеньня | +78,4 °C |
Тэмпэратура ўспышкі | +13 °C |
Тэмпэратура самаўспалымненьня | +363 °C |
Рубеж выбуховасьці | 3,28 — 18,95 °C |
Малярная цеплаёмістасьць | 112,3 Дж/(моль·К) |
Спэцыфічная цеплаёмістасьць | 65,6 Дж/(кг·К) |
Энтальпія ўтварэньня | −234,8 кДж/моль |
Энтальпія згараньня | −1367 кіляджоўль на моль[7] |
Ціск пары | 44 ± 1 мм рт.сл. і 58 hectopascal[8] |
Хімічныя характарыстыкі | |
Дыэлектрычная пранікальнасьць | 25,3 |
Аптычныя характарыстыкі | |
Паказальнік пераламленьня | 1,3611 |
Структура | |
Дыпольны момант | 1,69 Д |
Клясыфікацыя | |
SMILES | |
InChI | |
Этаноль у Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Этано́ль — другі прадстаўнік гамалягічнага раду аднаатамных сьпіртоў.
Дзейны кампанэнт алькагольных напояў. Зьмешваецца з вадой у любой прапорцыі.
Атрыманьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе два асноўныя шляхі атрыманьня этанолю: мікрабіялягічны (сьпіртавае закісаньне) і сынтэтычны (гідратацыя этылену).
Закісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіртавае акісаньне — вядомы з даўніх часоў спосаб атрыманьня этылявага сьпірту праз закісаньне арганічных прадуктаў, якія ўтрымліваюць вугляводы (вінаград, плады і г. д.) пад узьдзеяньнем фэрмэнтаў дрожджаў і бактэрыяў. Аналягічна выглядае перапрацоўка крухмалу, бульбы, рысу, кукурузы. Гэтая рэакцыя даволі складаная, яе раўнаньне выглядае наступным чынам:
- C6H12O6 → 2C2H5OH + 2CO2
У выніку закісаньня атрымліваецца рашчына, масавая доля этанолу ў якой не перавышае 15%, таму што пры мацнейшай канцэнтрацыі дрожджы звычайна гінуць. Атрыманы гэтым шляхам этаноль мае быць ачышчаны і канцэнтраваны, звычайна шляхам дыстыляцыі.
Гідратацыя этылену
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У прамысловасьці разам з закісаньнем выкарыстоўваецца спосаб атрыманьня этанолю праз гідратацыю этылену.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Этаноль выкарыстоўваецца ў якасьці паліва (у чыстым выглядзе і ў якасьці складніку), у хімічнай прамысловасьці, у мэдыцыне, для стварэньня парфумаў, вельмі шырока ў харчовай прамысловасьці — вытворчасьці алькагольных напояў.
Атрутнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Этаноль ёсьць дурманлівай атрутай, што пашкоджвае ўнутраныя органы. Прыём звыш 8 грамаў чыстага этанолу на 1 кг вагі выклікае сьмерць праз спыненьне дыханьня, бо парушаецца праца адказнай за яго часткі галаўнога мозгу. Прыём 40 грамаў этанолу (100 грамаў гарэлкі = 2 чаркі) выклікае абмярцьвеньне 7500 вузаў галаўнога мозгу, бо этаноль усмоктваецца ў кроў без папярэдняга ператраўліваньня. Пагатоў 80% этанолу паглынаецца празь сьценкі тонкай кішкі. Прыём 80 грамаў этанолю запавольвае працу галаўнога мозгу цягам содняў і парушае тармажэньне неабдуманых учынкаў. Каля 20% этанолу, якія ўсмоктваюцца ў кроў празь сьценкі страўніка, разбураюць яго сьлізьніцу і выклікаюць пагрозу язвы. Печань перапрацоўвае каля 95% этанолу, які трапіў у кроў, у адкладзены тлушч. У выніку разьвіваецца атлусьценьне. Надалей пячоначныя вузы замяшчаюцца нядзейнай рубцовай тканкай (цыроз). Частае ўжываньне этанолу прыводзіць да аслабленьня цягліцаў, абязводжваньня і заўчаснага старэньня скуры, валасоў і пазногцяў, стойкага пашырэньня ссудзінаў і пачырваненьня скуры. Працягласьць жыцьця пітушчых людзей скарачаецца на 15 гадоў[10].
У дзіцячым і падлеткавым узросьце нават рэдкае выпіваньне малой дозы этанолю можа выклікаць разлад цэнтральнай нэрвовай сыстэмы. Ужываньне сьпіртовых напояў ва ўзросьце да 20 гадоў прыводзіць да алькагалізму ў блізу 80% выпадкаў. Гэта тлумачыцца перабудовай хімічнай і электрычнай дзейнасьці лімбічнай сыстэмы галаўнога мозгу. Частае ўжываньне алькаголю таксама служыць прычынай кардыяміяпатыі, якая часьцей сустракаецца сярод мужчынаў і праяўляецца задышкай, павышанай стамляльнасьцю і болем у грудзях пры цялеснай нагрузцы. Пагатоў ужываньне этанолю павышае артэрыяльны ціск незалежна ад вагі, плоці і ўзросту. Алькагольны цыроз ёсьць асноўнай прычынай сьмерці ад п’янства (злоўжываньня алькаголем). Сьледам за цырозам узьнікае асцыт, партальная гіпэртанія, страваводны крывацёк, бактэрыяльны пэрыніт, ныркавая недастатковасьць, пячоначная энцэфаляпатыя і малакроўе. Падчас або празь некалькі дзён пасьля п’янства можа ўзьнікаць алькагольны псыхоз. Прычынай служыць атрутнае ўзьдзеяньне прадуктаў распаду этанолу, якія выклікаюць гіпавітаміноз В і парушаюць паўнавартаснае сілкаваньне мозга глюкозай. Алькагольныя галюцынацыі ўзьнікаюць пры саматычнай хваробе і арганічным пашкоджаньні мозга. Плоцевае парушэньне адзначаецца пры атручаньні этанолам, калі падае вытворчасьць мужчынскіх гармонаў у выніку пашкоджаньня мазгавога прывеску, наднырачнікаў і плоцевых залозаў[10].
Эўропа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 г. сярэдні ўзровень спажываньня алькаголю ў Эўропе склаў 12,5 літра чыстага этылявага сьпірту за год на душу насельніцтва ва ўзросьце звыш 15 гадоў. Гэты паказьнік быў найбольшым сярод усіх частак сьвету і ўдвая перавышаў сярэднесусьветны ўзровень спажываньня алькаголю. Найвышэйшы паказьнік назіраўся ва Ўсходняй і Сярэдне-Ўсходняй Эўропе — 14,5 літра чыстага этылавага сьпірту на кожнага ва ўзросьце звыш 15 гадоў за год. У Заходняй і Сярэдне-Заходняй Эўропе — 12,4 літра. У Паўднёвай Эўропе — 11,2 літра. У краінах Паўночнай Эўропы — 10,4 літра[11].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1995 па 2012 год абсяг ужываньня сьпіртовых напояў на душу насельніцтва Беларусі вырас з 6,7 літра да 12 літраў чыстага этанолю. За 2012 год звыш 3000 чалавек памерлі ад выпадковага атручаньня алькаголем і прычынаў, зьвязаных з ужываньнем алькаголю. На жнівень 2013 году на дыспансэрным уліку ў Беларусі знаходзілася каля 180 000 залежных ад алькаголю людзей (2% насельніцтва), зь іх звыш 140 000 (78%) — мужчыны. Яшчэ звыш 90 000 чалавек стаялі на папераджальным уліку за п'янства (злоўжываньне алькаголем), сярод якіх было звыш 16 000 (18%) падлеткаў[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д ethanol (анг.)
- ^ а б в г д е David R. Lide, Jr. Basic laboratory and industrial chemicals (анг.): A CRC quick reference handbook — CRC Press, 1993. — ISBN 978-0-8493-4498-5
- ^ Bradley J., Williams A. J., Andrew S.I.D. Lang Jean-Claude Bradley Open Melting Point Dataset // Figshare — 2014. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.1031637.V2
- ^ http://www.alcohol.jp/expert/expert_table/08%20hultuten.pdf
- ^ Curso de ingeniería química — (untranslated). — С. 181.
- ^ а б CRC Handbook of Chemistry and Physics (анг.) / David R. Lide, Jr. — 78 — USA: CRC Press, 1997. — P. 5—31. — ISBN 978-0-8493-0478-1
- ^ а б в https://sites.google.com/site/ellesmerealevelchemistry/module-3-periodic-table-energy/3-2-physical-chemistry-1/3-2-1-enthalpy-changes/3-2-1-d-enthalpy-change-definitions
- ^ а б в GESTIS database
- ^ http://openmopac.net/pKa_table.html
- ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Безумоўная шкода «градусаў» // Зьвязда : газэта. — 2 жніўня 2013. — № 142 (27507). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Эўрапейцы штодня ўжываюць у сярэднім 3 стандартныя дозы алькаголю // Зьвязда : газэта. — 30 сакавіка 2012. — № 62 (27177). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |