Перайсьці да зьместу

Плоцевае парушэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плоцевае парушэньне
Спэцыяльнасьць сэксапаталёгія
Віды гермафрадытызм, плоцевыя разлады, імпатэнцыя і плоцевыя адхіленьні
Лячэньне псыхатэрапія, хірургія
Лекі гарманальныя
Плоцевае парушэньне ў Вікісховішчы

Плоцевае парушэньне — парушэньне плоцевага разьвіцьця ў выглядзе яго адсутнасьці, затрымкі або заўчаснага плоцевага высьпяваньня, анамаліі разьвіцьця плоцевых органаў і гермафрадытызму.

Пры адсутнасьці другасных плоцевых прыкметаў у хлопцаў і дзяўчынаў 15-17 гадоў стан плоцевага разьвіцьця ацэньваецца як паталягічны. Бывае заўчаснае плоцевае высьпяваньне, калі другасныя плоцевыя прыкметы зьяўляюцца раней як у 10 гадоў. Анамаліі разьвіцьця вонкавых і ўнутраных плоцевых органаў выяўляюцца ў раньнім дзяцінстве, часам спалучаюцца з заганамі разьвіцьця іншых органаў, асабліва мочавывадных шляхоў. У лячэньні спалучаюць псыхатэрапію, гарманальныя лекі і хірургію. Да ліку плоцевых парушэньняў таксама адносяць: плоцевыя разлады, функцыянальныя парушэньні (анаргазьмія, вагінізм, гіпэрсэксуальнасьць і імпатэнцыя), плоцевыя адхіленьні і паталягічную накіраванасьць плоцевай цягі (заафілія, мазахізм, пэдафілія і садызм). Іх вывучаюць у сэксапаталёгіі[1].

  1. ^ Палавыя парушэньні // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 533. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5