Адмір Мэгмэдзі
| Адмір Мэгмэдзі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 сакавіка 1991[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2012 | Цюрых | 84 (19) |
| 2012—2014 | Дынама Кіеў | 25 (1) |
| 2013—2014 | → Фрайбург | 32 (12) |
| 2014—2015 | Фрайбург | 27 (4) |
| 2015—2018 | Баер Левэркузэн | 62 (7) |
| 2018—2022 | Вольфсбург | 72 (9) |
| 2022—2023 | Антальяспор | 17 (1) |
| Зборныя | ||
| 2007—2008 | Швайцарыя (да 17)[d] | 16 (5) |
| 2008—2010 | Швайцарыя (да 19)[d] | 26 (11) |
| 2010 | Швайцарыя (да 20)[d] | 2 (0) |
| 2010—2011 | Швайцарыя (да 21)[d] | 9 (6) |
| 2011—2021 | Швайцарыя | 76 (10) |
| 2012 | Швайцарыя (да 23)[d] | 4 (1) |
Адмір Мэгмэдзі (па-альбанску: Admir Mehmedi; нар. 16 сакавіка 1991 году, Госьцівар, Паўночная Македонія) — колішні швайцарскі футбаліст, нападнік. Абараняў колеры нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Адмір ёсьць этнічным альбанцам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футболам пачаў займацца ў акадэміі «Бэлінцоны», пасьля чаго займаўся яшчэ ў моладзевых камандах «Вінтэртуру» й «Цюрыху», за апошні зь якім дэбютаваў у прафэсійным футболе 20 ліпеня 2008 году. У гэтым сэзоне Адмір 11 разоў зьявіўся на пляцоўцы, кожны раз выходзячы на замену. Адзначыўся малады нападнік у гэтых гульнях 2 разы. На наступны сэзон 2009—2010 гадоў Мэгмэдзі ўжо стаў асноўным нападнікам клюбу.
6 студзеня 2012 году Адмір заключыў кантракт на 4,5 году з кіеўскім «Дынама»[2]. Параіўшыся зь сям’ёй, ён абраў кашулю з 13-м нумарам. Дэбютаваў у складзе ўкраінскага клюбу 4 сакавіка ў матчы прэм’ер-лігі супраць кіеўскага «Арсэналу». Не зважаючы на тое, што ён рэгулярна зьяўляўся на поле, стаць асноўным гульцом каманды ён ня здолеў, з-за чаго 9 ліпеня 2013 году быў аддадзены на сэзон у арэнду ў нямецкі «Фрайбург»[3], які выкупіў кантракт гульца 26 траўня 2014 году за 6 млн эўра.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У траўні 2011 году быў упершыню запрошаны ў нацыянальную зборную Швайцарыі. 4 чэрвеня таго ж году, у матчы адборачнага цыклю да Эўра-2012 супраць зборнай Ангельшчыны дэбютаваў за нацыянальную каманду. Адмір выйшаў у гэтым матчы на замену на 74 хвіліне замест форварда Эрэна Дэрдыёка.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Цюрых»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2009
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Admir Mehmedi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Официально: Мехмеди перешел в «Динамо». football.ua
- ↑ «Фрайбург» арендовал Мехмеди. football.ua
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночнай Македоніі
- Футбалісты клюбу «Цюрых»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Кіеў
- Футбалісты клюбу «Фрайбург»
- Футбалісты клюбу «Баер» Левэркузэн
- Футбалісты клюбу «Вольфсбург»
- Футбалісты клюбу «Антальяспор» Анталья
- Футбалісты зборнай Швайцарыі
- Швайцарскія футбалісты
- Швайцарскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году