Перайсьці да зьместу

Фабіян Фрай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фабіян Фрай
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 студзеня 1989(1989-01-08)[1][2] (37 гадоў)
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007 Базэль 31 (11)
2007—2015 Базэль 172 (15)
2009—2011 Санкт-Гален 64 (13)
2015—2018 Майнц 53 (1)
2018—2024 Базэль 214 (25)
2024—2025 Вінтэртур 30 (2)
Зборныя
2005—2006 Швайцарыя (да 17)[d] 14 (10)
2007—2008 Швайцарыя (да 19)[d] 7 (5)
2008 Швайцарыя (да 20)[d] 3 (0)
2008—2011 Швайцарыя (да 21)[d] 18 (4)
2011—2022 Швайцарыя 24 (3)
2012 Швайцарыя (да 23)[d] 4 (0)

Фа́біян Фрай (па-нямецку: Fabian Frei; нар. 8 студзеня 1989 году, Фраўэнфэльд, Швайцарыя) — колішні швайцарскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца. Бараніў колеры нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Фабіян ёсьць цёзкам паводле прозьвішча былога нападніка Аляксандра Фрая.

Фабіян навучаўся футбольнаму майстарству ў школах клюбаў «Фраўэнфэльд» і «Вінтэртур». Аднак у хуткім часе перайшоў у акадэмію клюбу «Базэль». Ужо ў 2006 годзе гулец склаў з клюбам прафэсійны кантракт. 22 ліпеня 2007 году Фабіян дэбютаваў у складзе асноўнай каманды клюбу ў пераможным матчы супраць кюбу «Цюрых», які скончыўся зь лікам 1:0.

У ліпені 2009 году з нагоды значнага ўмацаваньня клюбу добрымі гульцамі Фабіян быў адпраўлены галоўным трэнэрам «Базэлю» Торстэнам Фінкам у арэнду ў клюб «Санкт-Гален».

У 2011 годзе Фрай быў выкліканы Отмарам Гіцфэльдам у склад нацыянальнай зборнай Швайцарыі, за якую дэбютаваў 7 кастрычніка ў матчы супраць зборнай Ўэйлзу.

«Базэль»:

  1. Fabian Frei // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Fabian Frei // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]