Дыега Бэнальлё
Дыега Бэнальлё | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 верасьня 1983[1][2] (37 гадоў) Цюрых, Швайцарыя | |
Рост | 194 см | |
Вага | 89 кг | |
Пазыцыя | брамнік[d] | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манака | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2005 2005—2008 2008—2017 2017— |
Штутгарт Насьёнал Вольфсбург Манака |
0 (0) 69 (0) 259 (0) 26 (0) |
Зборныя | ||
2006— | Швайцарыя | 61 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дыега Арлянда Бэнальлё (па-італьянску: Diego Orlando Benaglio; нарадзіўся 8 верасьня 1983 году, Цюрых, Швайцарыя) — швайцарскі футбаліст, брамнік клюбу «Манака» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першым клюбам Дыега быў цюрыскі «Грасгопэр». У 2002 годзе гульца запрыкмецілі сэлекцыянэры зь нямецкага «Штутгарту», аднак у Нямеччыне Бэнальлё выступаў толькі за рэзэрвістаў нямецкага клюбу. У сэзоне 2005—2006 гадоў брамнік далучыўся да партугальскага «Насьёналу», дзе стаў асноўным брамнікам пасьля сыходу ў «Чэлсі» вэтэрана Энрыке Іларыю.
22 студзеня 2008 году Дыега вярнуўся ў Нямеччыну, на гэты раз у клюб «Вольфсбург»[3]. У новай камандзе швайцарскі легіянэр стаў першым брамнікам каманды, а ў сэзоне 2008—2009 гадоў, пераможным для клюбу, Дыега прапусьціў у чэмпіянаце толькі 3 гульні.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да нацыянальнай зборнай Швайцарыі Бэнальлё прыцягваўся яшчэ на чэмпіянат сьвету 2006 году, аднак тамака ён быў толькі трэцім брамнікам каманды пасьля Паскаля Цубэрбюлера й Фабіё Кальторці. Аднак ужо з 2008 году стаў асноўным брамнікам зборнай.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Вольфсбург»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2009
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2015
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дыега Бэнальлё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Бачына на афіцыйным сайце ФК «Вольфсбург»
- Статыстыка на ForaDeJogo
- Профіль(недаступная спасылка) на Zerozero
- Статыстыка на National Football Teams