Перайсьці да зьместу

Рыкарда Іван Радрыгес Арая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыкарда Іван Радрыгес Арая
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 жніўня 1992(1992-08-25)[1][2] (33 гады)
Рост 180 см
Вага 78 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Бэтыс
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012 Цюрых 35 (2)
2012—2017 Вольфсбург 149 (15)
2017—2020 Мілян 74 (1)
2020 ПСВ Эйндговэн 6 (0)
2020—2024 Тарына 120 (1)
2024—4 Рэал Бэтыс 25 (0)
Зборныя
2009 Швайцарыя (да 17)[d] 2 (0)
2009—2010 Швайцарыя (да 17)[d] 5 (3)
2009—2010 Швайцарыя (да 18)[d] 10 (4)
2010—2011 Швайцарыя (да 19)[d] 15 (5)
2011—4 Швайцарыя 135 (9)
2012 Швайцарыя (да 23)[d] 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2025.

Рыкарда Іван Радрыгес Арая (па-гішпанску: Ricardo Iván Rodríguez Araya; нар. 25 жніўня 1992 году, Цюрых, Швайцарыя) — швайцарскі футбаліст гішпана-чылійскага паходжаньня, скрайні абаронца гішпанскага клюбу «Бэтыс» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі.

За клюб «Цюрых» Радрыгес дэбютаваў 21 сакавіка 2010 году, выйшаўшы на замену траўмаванаму партнэру. Гульцу на той момант было ўсяго 17 гадоў. 5 красавіка абаронца ўжо згуляў поўны матч у цюрыскім дэрбі супраць «Грасгопэру». З наступнымі сэзонамі Рыкарда атрымоўваў усё больш гульнявой практыцы. А паводле апытанкі сярод заўзятараў клюбу ў сэзоне 2011—2012 гадоў стаў найлепшым футбалістам клюбу.

13 студзеня 2012 году за 7,5 мільёну эўра гулец быў падпісаны нямецкім «Вольфсбургам». У хуткім часе абаронца стаў гульцом асноўнага складу. Дэбют гульца прыпаў на хатнюю перамогу над «Кёльнам» зь лікам 1:0[3].

7 кастрычніка 2011 году дэбютаваў у складзе зборнай Швайцарыі ў матчы супраць зборнай Ўэйлзу, але дэбют апынуўся няўдалым, бо швайцарцы пацярпелі паразу зь лікам 0:2.

«Вольфсбург»:

  1. Ricardo Rodríguez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. RICARDO RODRIGUEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Polter versüßt Magaths Debütantenball. Kicker

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]