Перайсьці да зьместу

Шахцёрск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шахтарск»)
Шахцёрск
лац. Šachciorsk
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Данецкая
Раён Шахтарскі
Дата заснаваньня 1764
Места з 1953
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Аляксандар Наўмовіч
Геаграфія
Плошча 51 км²
Вышыня НУМ 244 м
Часавы пас
Каардынаты 48°03′45″ пн. ш. 38°25′01″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  50 468 чал. (2014)[1]
Нацыянальны склад насельніцтва расейцы, украінцы, беларусы, татары
Афіцыйная мова украінская мова і расейская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-6255
Паштовыя індэксы 86200–86219
КОАТУУ 1415300000
Сайт Меская рада
Шахцёрск на мапе Ўкраіны
Шахцёрск
Шахцёрск
Шахцёрск

Шахцёрск (па-ўкраінску: Шахтарськ) — места абласнога падпарадкаваньня ва Ўкраіне, у Данецкай вобласьці. Месца знаходжаньня раённае ўправы Шахтарскага раёну. Места разьмешчанае на ўсход ад Данецку. Насельніцтва — 59 589 чалавек (2001). Аснова гаспадаркі — здабыча вугля.

Места Шахцёрск разьмешчанае на ўсход ад Данецку на адлегласьці 60 км. Займае плошчу 50,99 км². На ўсходзе места Шахцёрск злучаецца з забудоваю места Тарэз.

На пачатку XX стагодзьдзя расейскі купец Катык А. І. пачаў здабычу вугля. Ён аснаваў сяло Катык. 20 жніўня 1953 року паселішчы Аляксеева-Арлоўка, Катык і Альхоўчык былі аб’яднаныя ў места, якое атрымала назву Шахцёрск.

Паводле перапісу насельніцтва 2001 году ў Шахцёрску жыло 71,6 тысячы чалавек. Зьмены насельніцтва з 1940-х гадоў па 2000-я гады[2]

годнасельніцтва
19399542
195937 687
197065 389
197969 952
198973 854
200159 589
200555 930
201052 112
201450 468

Нацыянальны склад Шахцёрску паводле перапісу 2001 року[3]

Колькасьць Частка, %
украінцы41 95157,7
расейцы27 41237,7
беларусы10801,5
татары6890,9
малдаване1890,3