Перайсьці да зьместу

Чысьцякова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тарэз»)
Чысьцякова
лац. Čyściakova
укр. Чистякове
Населены пункт
Царква Сьв. Прарока Ільлі
Царква Сьв. Прарока Ільлі
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Першыя згадкі 1770
Дата заснаваньня 1778
Горад з 1932
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Віктар Антонаў
Геаграфія
Плошча 105 км²
Вышыня НУМ 262 м
Часавы пас
Каардынаты 48°02′01″ пн. ш. 38°37′17″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  80 781 чал. (2013)[1]
Афіцыйная мова расейская мова і украінская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 6254
Паштовыя індэксы 86600–86690
КОАТУУ 1414700000
Нумарны знак AH / 05
Сайт Мескі сайт
Чысьцякова на мапе Ўкраіны
Чысьцякова
Чысьцякова
Чысьцякова

Чысьцякова (па-ўкраінску: Чистякове, да 2016 г. — Тарэз) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, разьмешчанае на ўсходзе вобласьці. Жыве агулам каля 82 900 чалавек. Былая назва паходзіць ад францускага камуніста Марыса Тарэза.

Паселішча было заснаванае ў 1778 годзе, з назвай Аляксееўка (з 1840Аляксеева-Лявонава, з 1857 да 1964Чысьцякова), якое ўваходзіла ў Таганроскую акругу Вобласьці Данскога казацкага войска Расеі. У 1800 годзе жыло 225 чалавек. У 1873 годзе тут жыло 1570 чалавек, 214 двароў, 3 будынкі. З 1860-х гадоў паселішча становіцца значным асяродкам вуглездабычы. Гэта паўплывала на разьвіцьцё места. У 1934 годзе населены пункт атрымаў статус места.

Рост насельніцтва ў Чысьцякове.

рокнасельніцтва
19231095
19261936
193949 451
195678 000
195991 549
197092 897
197987 209
198988 049
200172 346
200566 446
201060 032
201456 993

Нацыянальны склад места Чысьцякова:

колькасьць частка, %
украінцы48 80750,8
расейцы43 35445,1
беларусы12301,3
татары12221,3
армяне2270,2
грэкі1410,1
Мапа места Чысьцякова

За 2012 год прадпрыемствы места прадалі тавару на 1363,9 млн грывень (зь іх у вугальнай галіне — 1202,2 млн грывень).

Прамысловасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У месьце знаходзяцца наступныя галіны прамысловасьці: вуглездабыча, машынабудаваньне, каляровая мэталюргія, дрэваапрацоўка, харчовая, будаўнічыя матэрыялы. Некаторыя прадпрыемствы места:

  • «Торезантрацит»,
  • Завод жалезабэтонага крапленьня (ЗБШК)
  • Электратэхнічны завод (ТОВ «ТЕТЗ-ІНВЕСТ»)
  • ЗАТ "Цэнтральная ўзбагачальная фабрыка «Данецк»
  • «Харчовасмакавая фабрыка»
  • «Тормаш» (машынабудаўнічы завод)
  • Шахта «Тэра»
  • «Завод каляровых цьвёрдых сплаваў»
  • Фірма «Карбід» (каляровая мэталюргія)