Перайсьці да зьместу

Дынама Махачкала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дынама
Поўная назва АНО «Футбольный клуб „Динамо“»
Заснаваны 1927
Горад Махачкала, Расея
Стадыён Анжы-Арэна
Умяшчальнасьць: 24 173
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 11 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
dinamo-mx.ru (рас.)

«Дына́ма» (па-расейску: Динамо) — расейскі футбольны клюб з гораду Махачкалы. Заснаваны ў 1927 годзе, аднак пазьней клюб быў ліквідаваны. Сучасны клюб быў створаны на грунце клюбу «Махачкала» ў 2001 годзе.

Спартовае таварыства «Дынама» ў Махачкале было створана ў 1927 годзе. Праз год па стварэньні для таварыства быў пабудаваны стадыён. Доўні час менавіта «Дынама» было лідэрам дагестанскага футболу, толькі пазьней саступіўшы гэтую пазыцыю «Анжы». З 1937 па 1940 гады «Дынама» чатыры разы запар здабывала тытул чэмпіёна Дагестану. У 1946 годзе каманда чарговы раз стала чэмпіёнам рэгіёну, пасьля чаго клюб дэбютаваў у чэмпіянаце СССР у зоне «Паўночны Каўказ». Паводле вынікаў першага сэзоне каманда фінашавала на сёмым месцы пры васьці ўдзельніках, пасьля чаго ажно да 1958 году «Дынама» не брало ўдзел у турнірах узроўню СССР. У 1950-я гады дружына адзначалася некалькі разоў перамогамі ў чэмпіянаце Дагестану.

У 1958 годзе клюб вярнуўся да ўдзелу ў чэмпіянаце СССР, выступаючы пад назовам «Тэмп» у Першай лізе, якая тады мела назву Кляса Б. У 1960 годзе каманда зноў пачала карыстаць назоў «Дынама», выступаючы ў другім і трэцім дывізіёнах савецкага чэмпіянату, што цягнулася ажно да распаду СССР. У 1993 годзе «Дынама» пачало спаборнічаць у Другой лізе чэмпіянату Расеі, але ўжо ў наступным годзе каманда зьнялася з розыгрышу. Пасьля дружына гуляла ў Трэцяй лізе, маючы ў 1996—1997 гадах назву «Дынама-Імамат». У 1998 годзе махачкалінскі клюб зноў спаборнічаў у Другой лізе. Асаблівых посьпехаў камандзе бракавала. У 2007 годзе «Дынама» было пазбаўленае ліцэнзіі, што вымусіла каманду працягваць гуляць толькі на аматарскім узроўні.

29 чэрвеня 2021 году было афіцыйна абвешчана аб адраджэньні «Дынама» на грунце клюбу «Махачкала»[2][3]. Стварэньня адбылося з ініцыятывы кіраўніцтва Дагестану і асабіста часова выконваючага абавязкі кіраўніка рэспублікі Сяргея Мелікава[4][5]. Пры гэтым раней плянавалася, што назву «Дынама» прыдбае іншы махачкалінскі клюб. У першым жа сэзоне па адраджэньні «Дынама» заняло першае месца ў сваёй групе Другога дывізіёну ФНЛ і здабыў месца ў першай лізе[6]. Перад пачаткам сэзону 2023—2024 гадоў дружыну ачоліў Курбан Бердыеў[7]. 20 траўня 2024 году, за тур да сканчэньня першынства Першай лігі, каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прасунулася ў Прэм’ер-лігу[8].

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4 Сьцяг Расеі Аб Ідар Шумахаў Edit this on Wikidata 1999
5 Сьцяг Грузіі Аб Джэмал Табідзэ Edit this on Wikidata 1996
6 Сьцяг Марока ПА Мэгдзі Мубарык Edit this on Wikidata (ар. Аль-Айн) 2001
7 Сьцяг Тунісу Нап Газэм Мастуры Edit this on Wikidata 1997
9 Сьцяг Расеі ПА Ражаб Магамэдаў Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Ірану ПА Магамад Гасэйннэджад Edit this on Wikidata 2003
11 Сьцяг Анголы Нап Міру Edit this on Wikidata 2003
13 Сьцяг Расеі Аб Саслан Кагермазаў Edit this on Wikidata 1996
16 Сьцяг Альжыру ПА Гусэм Мрэзыг Edit this on Wikidata 2000
19 Сьцяг Беларусі ПА Кірыл Зіновіч 2003
21 Сьцяг Расеі ПА Абдулпаша Джабраілаў Edit this on Wikidata 2004
22 Сьцяг Альжыру Аб Магамэд Азі Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Калюмбіі Аб Андрэс Аляркон Edit this on Wikidata (ар. Патрыётас) 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Расеі Нап Гамід Агалараў Edit this on Wikidata 2000
27 Сьцяг Расеі Бр Давід Воўк Edit this on Wikidata 2001
28 Сьцяг Расеі Нап Сэрдэр Сэрдэраў Edit this on Wikidata 1994
33 Сьцяг Расеі Бр Мікіта Карабашаў 2002
39 Сьцяг Расеі Бр Цімур Магамэдаў Edit this on Wikidata 2001
43 Сьцяг Расеі Аб Ільяс Ахмэдаў 2007
47 Сьцяг Расеі ПА Мікіта Глушкоў Edit this on Wikidata 1999
55 Сьцяг Альжыру Нап Дыяа-Эдын Мэшыд 2006
71 Сьцяг Славеніі Аб Ян Джапа Edit this on Wikidata 2002
72 Сьцяг Расеі Аб Аляксандар Сандрачук Edit this on Wikidata 2002
77 Сьцяг Расеі Аб Тэміркан Сундукоў Edit this on Wikidata 2001
98 Сьцяг Расеі Нап Гаджы Будунаў Edit this on Wikidata 2007
99 Сьцяг Расеі Аб Муталіп Алібэкаў Edit this on Wikidata (капітан) 1997

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]