Прэм’ер-ліга чэмпіянату Расеі па футболе 2023—2024 гадоў
Прэм’ер-ліга 2023—2024 гадоў — 32-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Расеі, які праходзіў з 21 ліпеня 2023 году па 25 траўня 2024 году. Чэмпіёнам шосты раз запар стаў «Зэніт», які тым самым здабыў свой дзясяты тытул у найвышэйшым расейскім дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 14 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь Першай лігі — «Рубін» і «Балтыка». Гэтыя клюбы замянілі «Хімкі» і «Тарпэда».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Зэніт Санкт-Пецярбург | 30 | 17 | 6 | 7 | 52 | 27 | +25 | 57 | |
2 | Краснадар | 30 | 16 | 8 | 6 | 45 | 29 | +16 | 56[a] | |
3 | Дынама Масква | 30 | 16 | 8 | 6 | 53 | 39 | +14 | 56[a] | |
4 | Лякаматыў Масква | 30 | 14 | 11 | 5 | 52 | 38 | +14 | 53 | |
5 | Спартак Масква | 30 | 14 | 8 | 8 | 41 | 32 | +9 | 50 | |
6 | ЦСКА Масква | 30 | 12 | 12 | 6 | 56 | 40 | +16 | 48 | |
7 | Растоў | 30 | 12 | 7 | 11 | 43 | 46 | −3 | 43 | |
8 | Рубін Казань | 30 | 11 | 9 | 10 | 31 | 38 | −7 | 42 | |
9 | Крылы Саветаў Самара | 30 | 11 | 8 | 11 | 46 | 44 | +2 | 41 | |
10 | Ахмат Грозны | 30 | 10 | 5 | 15 | 33 | 45 | −12 | 35 | |
11 | Факел Варонеж | 30 | 7 | 11 | 12 | 22 | 31 | −9 | 32 | |
12 | Арэнбург | 30 | 7 | 10 | 13 | 34 | 41 | −7 | 31 | |
13 | Пары Ніжні Ноўгарад | 30 | 8 | 6 | 16 | 29 | 51 | −22 | 30[b] | Пераходныя матчы |
14 | Урал Екацярынбург | 30 | 7 | 9 | 14 | 30 | 46 | −16 | 30[b] | |
15 | Балтыка Калінінград | 30 | 7 | 5 | 18 | 33 | 42 | −9 | 26 | Паніжэньне ў Першую лігу |
16 | Сочы | 30 | 5 | 9 | 16 | 37 | 48 | −11 | 24 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Лік перамог у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Лік перамог; 7) Розьніца мячоў; 8) Забітыя мячы; 9) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Пары Ніжні Ноўгарад» і «Ўрал», якія занялі адпаведна 13-е і 14-е месцы ў Прэм’ер-лізе, супрацьстаялі «Акрону» і «Арсэналу», якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў Першай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Пары Ніжні Ноўгарад», які захаваў месца ў Прэм’ер-лізе, і «Акрон», які павысіўся. «Урал» жа адправіўся ў Першую лігу.
Каманда 1 | Сума | Каманда 2 | 1-ы матч | 2-і матч |
---|---|---|---|---|
Урал Екацярынбург | 2:3 | Акрон Тальяці | 0:2 | 2:1 |
Пары Ніжні Ноўгарад | 3:2 | Арсэнал Тула | 1:2 | 2:0 |