Філіп Косьціч
Філіп Косьціч | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 лістапада 1992[1][2] (30 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 74 кг і 82 кг | |
Пазыцыя | флангавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 17 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2012 2012—2014 2014—2016 2016—2019 2018—2019 2019—2022 2022— |
Раднічкі Гронінген Штутгарт Гамбург → Айнтрахт Фр. (арэнда) Айнтрахт Франкфурт Ювэнтус |
57 (5) 45 (11) 59 (8) 61 (9) 0 (0) 129 (18) 15 (1) |
Зборныя | ||
2015— | Сэрбія | 50 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Фі́ліп Ко́сьціч (па-сэрбску: Filip Kostić; нар. 1 лістапада 1992 году) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Косьціч ёсьць выхаванцам крагуевацкага клюбу «Раднічкі», за які і дэбютаваў у чэмпіянаце Сэрбіі. Дзякуючы сваім выступам прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў. У выніку перайшоў у нідрляндзкі «Гронінген», склаўшы кантракт 4 красавіка 2012 году. Дэбют прыпаў на 21 кастрычніка 2012 году, але сапраўды выкрыў свой талент у сэзоне 2013—2014 гадоў. Выдатнымі сталі матчы супраць НЭКу і «Гоў Эгэд Іглз». 20 кастрычніка 2013 году паўабаронца адзначыўся голам у браму ПСВ, які стаў адзіным у матчы[3]. 9 жніўня 2014 году Косьціч перабраўся ў Нямеччыну, далучыўшыся да «Штутгарту». Немцы выдаткавалі за набыцьцё футбаліста 6 млн эўра і дадатковы бонус 1 млн эўра[4]. Пасьля таго як «Штутгарт» пазбавіўся месца ў Бундэсьлізе, Косьціч перайшоў у «Гамбург», але і адтуль сышоў пасьля страты клюбам месца ў эліце. Сэрб працягнуў свае выступы ў Нямеччыне, гэтым разам за франкфурцкі «Айнтрахт». 14 красавіка 2022 году Косьціч двойчы ўлучыў мяч у браму «Барсэлёну» на Камп Ноў, чым здабыў перамогу зь лікам 2:3. «Айнтрахт» здабыў перамогу ў Лізе Эўропы, а Косьціч быў абвешчаны гульцам сэзону[5], а таксама стаў найлепшым асыстэнтам. 12 жніўня 2022 году «Ювэнтус» аб’явіў аб падпісаньні дамовы з Косьцічам тэрмінам на 4 гады[6].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
7 чэрвеня 2015 году Косьціч дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сэрбіі ў матчы супраць зборнай Азэрбайджану ў таварыскай перамозе[7].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Айнтрахт»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2022
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Filip Kostic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Filip Kostic // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ «Kostić srušio PSV!». Sportske.
- ^ «Transfer Kostic naar VfB Stuttgart afgerond». FC Groningen.
- ^ «Filip Kostić named 2021/22 UEFA Europa League Player of the Season». UEFA.
- ^ «Filip Kostić signs for Juventus!». Juventus.
- ^ «Ubedljiva pobeda: Srbija – Azerbejdžan 4:1 (1:1)». Football Association of Serbia.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball
Ювэнтус Турын — цяперашні склад
|
---|
1 Шчэнсны · 2 Дэ Шыльлё · 3 Брэмэр · 5 Лякатэльлі · 6 Данілу · 7 К’еза · 8 Макені · 9 Улахавіч · 10 Пагба · 11 Куадрада · 12 Сандру · 14 Мілік · 15 Гацьці · 17 Косьціч · 18 Кін · 19 Бануччы · 20 Мірэцьці · 21 Жоржэ · 22 Дзі Марыя · 23 Пінсольлё · 24 Ругані · 25 Раб’ё · 30 Саўле · 32 Парэдэс · 33 Аке · 36 Пэрын · 44 Фаджолі · Трэнэр: Алегры |