Андрыя Жыўкавіч
| Андрыя Жыўкавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 ліпеня 1996[1][2][3] (29 гадоў)
| |
| Рост | 170 см | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | ПАОК | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2016 | Партызан Бялград | 63 (17) |
| 2016—2020 | Бэнфіка | 55 (3) |
| 2020— | ПАОК | 160 (39) |
| Зборныя | ||
| 2011—2013 | Сэрбія (да 17)[d] | 11 (4) |
| 2013—2019 | Сэрбія (да 21)[d] | 15 (2) |
| 2013— | Сэрбія | 61 (1) |
| 2014—2015 | Сэрбія (да 19)[d] | 8 (2) |
| 2014—2015 | Сэрбія (да 20)[d] | 9 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
А́ндрыя Жы́ўкавіч (па-сэрбску: Андрија Живковић/Andrija Živković; нар. 11 ліпеня 1996 году) — сэрбскі футбаліст, ўінгер грэцкага клюбу ПАОК і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыяднаўся да акадэміі бялградзкага «Партызана» ў верасьні 2009 году.
Дэбют гульца ў прафэсійным футболе прыпаў на 28 красавіка 2013 году ў матчы супраць клюбу «Нові Пазар», калі Жыўкавіч зьявіўся на замену замест Дарка Брашанаца[4]. Улетку гулец склаў прафэсійную дамову з клюбам тэрмінам на тры гады[5]. Свой першы гол забіў у браму крагуевацкім «Раднічкам 1923», а сама сустрэча скончылася пераканаўчай перамогай сталічнага клюбу зь лікам 5:1[6]. Гулец адзначаўся галамі ў наступным трох матчах каманды. У сваім трэцім сэзоне Жыўкавіч замацаваўся ў асноўным складзе каманды.
У ліпені 2016 году сэрб далучыўся да партугальскай «Бэнфікі», склаўшы пяцігадовую працоўную ўгоду[7]. Да партугальцаў гулец прыяднаўся ў якасьці вольнага агента, бо на той момант кантракт з «Партызанам» ужо скончыўся. 8 верасьня 2020 году было аб’яўлена аб пераходзе гульца да шыхтаў грэцкага клюбу ПАОК. Ужо праз тыдзень нападнік адзначыўся голам у браму свайго былога партугальскага клюбу ў кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сэрбіі 11 кастрычніка 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Японіі, замяніўшы на полі Зорана Ташыча[9]. Гульцу на той момант было толькі 17 гадоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Партызан:
- Чэмпіён Сэрбіі: 2013, 2015
- Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2016
Бэнфіка:
- Чэмпіён Партугаліі: 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2017
ПАОК:
- Чэмпіён Грэцыі: 2024
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrija Zivkovic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ ANDRIJA ZIVKOVIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Andrija Zivkovic // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Nadolaze 'mladi lavovi'». Partizan.
- ↑ «'Džinka' iz Niša u profesionalnom pogonu». Partizan.
- ↑ «Rekli su mu samo gazi i on je odmah počeo da gazi — Andrija Živković!». MozzartSport.
- ↑ «Zivkovic é reforço por cinco temporadas». S.L. Benfica
- ↑ «ΠΑΟΚ — Μπενφίκα Live: Το τρίτο ημίχρονο του "θριάμβου" της Τούμπας». OnSports.
- ↑ «Živković: Još nisam svestan». B92.