Браніслаў Іванавіч
| Браніслаў Іванавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 лютага 1984[1][2] (42 гады) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 86 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2003 | Срэм[d] | 19 (2) |
| 2003—2006 | ОФК Бялград | 55 (5) |
| 2006—2008 | Лякаматыў Масква | 54 (5) |
| 2008—2017 | Чэлсі | 261 (21) |
| 2017—2020 | Зэніт | 90 (8) |
| 2020—2021 | Ўэст Бромўіч Альбіён | 13 (0) |
| Зборныя | ||
| 2003—2007 | Сэрбія (да 21)[d] | 38 (4) |
| 2005 | Сэрбія і Чарнагорыя[d] | 1 (0) |
| 2006—2018 | Сэрбія | 104 (13) |
Браніслаў Іванавіч (па-сэрбску: Бранислав Ивановић; нар. 22 лютага 1984 году, Срэмска-Мітравіца, СФРЮ) — былы сэрбскі футбаліст, абаронца. Выступаў у складзе зборнай Сэрбіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў прафэсійную кар’еру ў клюбе «Срэм» (Срэмска Мітравіца) у 2002 годзе. У 2003—2006 гадах гуляў за бялградзкі ОФК. У 2006—2008 гадах выступаў за маскоўскі «Лякаматыў». У 2006 годзе быў капітанам моладзевай зборнай Сэрбіі на чэмпіянаце Эўропы (U21) у Партугаліі. У фінальным турніры згуляў 4 матчы і забіў 1 гол. 16 студзеня 2008 году за 8,9 мільёну фунтаў, перайшоў зь «Лякаматыва» ў «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 3,5 году.
Дазвол на працу ў Ангельшчыне Іванавічу выдаў лёнданскі суд, які разглядаў пытаньне 14 студзеня аб выдачы 23-гадоваму абаронцу брытанскай доўгатэрміновай працоўнай візы. Справа вырашалася менавіта праз суд, паколькі за апошнія два гады футбаліст не правёў 75 адсоткаў матчаў за нацыянальную зборную, як таго патрабуе брытанскае працоўнае заканадаўства.
Нягледзячы на вялікі кошт, які быў выплачаны за футбаліста, у сэзоне 2007—2008 гадоў ён гэтак і ня выйшаў на поле ў асноўным складзе. Тым ня менш, Браніслаў шмат разоў гуляў за рэзэрвовую каманду. У сувязі з гэтым, падчас летняга трансфэрнага вакна, зьявіліся чуткі аб сыходзе Іванавіча са «Стэмфард Брыдж» ў Італію. Часьцей за ўсё згадваліся «Ювэнтус» і «Мілян», якія мелі патрэбу ў той час у кваліфікаваных гульцах абарончай лініі. Аднак, пасьля прыходу новага трэнэра Луіса Фэліпэ Скалары, Іванавіч пачаў выступаць у таварыскіх матчах і матчах Прэм’ер-лігі.
Больш чым праз восем месяцаў свайго знаходжаньня ў «Чэлсі», Іванавіч правёў свой першы матч у Кубку футбольнай лігі супраць «Портсмуту», які завяршыўся перамогай «сініх» зь лікам 4:0. А першы дэбют у Прэм’ер-лізе адбыўся ў матчы супраць «Астан Вілы», у якім «сінія» перамаглі з рахункам 2:0. Першы гол Браніслаў забіў 8 красавіка 2009 году ў браму «Лівэрпулу» ў чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў на стадыёне «Энфілд Роўд». У гэтым жа матчы адбыўся ягоны другі мяч за «Чэлсі». У выніку «сінія» атрымалі перамогу над мэрсісайдцамі зь лікам 1:3.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Лякаматыў»:
- Уладальнік Кубка Расеі: 2007
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі: 2006
- У сьпісах 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі: №1 (2007)
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2010, 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2009, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013
«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Расеі: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Браніслаў Іванавіч (Профіль) (сэрб.). Beli Orlovi. Архіўная копія ад 17 кастрычніка 2007 г.
- Профіль на сайце ФК «Чэлсі» (рас.)
- Профіль на афіцыйным сайце РФПЛ, 2006 Архіўная копія
- Профіль на афіцыйным сайце РФПЛ, 2007 Архіўная копія
- Статыстыка на сайце «Клюб аматараў гісторыі і статыстыкі футбола» (рас.)
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Футбалісты клюбу ОФК Бялград
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Масква
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Зэніт» Санкт-Пецярбург
- Футбалісты клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён»
- Футбалісты зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі
- Футбалісты зборнай Сэрбіі
- Сэрбскія футбалісты