Неманья Маціч
Неманья Маціч | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 жніўня 1988[1][2] (33 гады) | |
Рост | 194 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
Нумар | 31 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 2007—2009 2009—2011 2010—2011 2011—2014 2014—2017 2017— |
Калубара Кошыцэ Чэлсі → Вітэс (арэнда) Бэнфіка Чэлсі Манчэстэр Юнайтэд |
16 (0) 56 (3) 2 (0) 27 (2) 56 (6) 121 (4) 128 (2) |
Зборныя | ||
2008— | Сэрбія | 48 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Неманья Маціч (па-сэрбску: Немања Матић; нарадзіўся 1 жніўня 1988 году, Шабац, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ва ўзросьце 16 гадоў дэбютаваў у клюбе «Калубара», правёўшы ў дэбютным сэзоне 16 матчаў. У 2007 годзе перайшоў у славацкі клюб «Кошыцэ». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа гулец атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцэ» стаў уладальнікам Кубка Славаччыны, у фінале абыграўшы «Артмэдыю» зь лікам 3:1. 18 жніўня 2009 году перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам, аднак у аснове лёнданскага клюбу практычна не выступаў.
У жніўні 2010 году, склаўшы кампанію іншаму сэрбскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Неманья на правах арэнды перайшоў у нідэрляндзкі «Вітэс»[3]. 31 студзеня 2011 году Маціч быў пераведзены ў партугальскі клюб «Бэнфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразыльскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клюб атрымаў яшчэ кампэнсацыю ў памеры 25 млн эўра. 13 студзеня 2013 году Маціч забіў свой першы гол за «Бэнфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клюбу «Порту»[4]. На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэньнем кантракту да 2018 году.
У матчы 1/32 фіналу Лігі Эўропы Маціч заіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баеру», запясьпечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысьць партугальцаў[5]. Неманья быў неад’емным чальцом клюбу на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 траўня 2013 году Маціч у фінале Лігі Эўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклюбнікамі, аднак «Бэнфіка» тым днём трывала паразу зь лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 году Неманья быў абраны найлепшым гульцом чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшы гулец месяцу падчас сэзону[6][7].
15 студзеня 2014 году Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за гульца «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн эўра[8]. Кантракт з гульцом быў разьлічаны на пяць з паловай гадоў[9]. Праз чатыры дні пасьля складаньня дамовы Неманья ў другі раз дэбютаваў за клюб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 3:1[10].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У складзе зборнай Сэрбіі дэбютаваў 14 сьнежня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У сьнежні 2012 году Маціч заявіў, што ня будзе гуляць за зборную Сэрбіі ў той час як Сініша Міхайлавіч будзе зьяўляцца ейным трэнэрам. Гэтае рашэньне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай камандзе[11]. 6 верасьня 2013 году, ужо пасьля звальненьня Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Харватыі[12].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Кошыцэ»:
- Уладальнік Кубка Славаччыны: 2009
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны (2): 2010, 2015
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2010
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2015
«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2014
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2012
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Nemanja Matic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Nemanja Matic // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ «Витесс» арендовал двух сербских игроков «Челси». amfigames.ru
- ^ Benfica 2:2 FC Porto. Zero Zero.
- ^ Stylish Benfica put an end to Leverkusen. UEFA.
- ^ Matic eleito melhor jogador do último campeonato, Vítor Pereira melhor treinador. A Bola
- ^ Matic foi o melhor jogador da época 2012/13. Record.
- ^ Nemanja Matic completes £21m Chelsea return. BBC Sport.
- ^ Matic Signs. Chelsea FC.
- ^ Chelsea 3-1 Manchester United. BBC Sport.
- ^ Nemanja Matić: Dok ne ode Miha…". RTS.
- ^ Matic back for Serbia's crunch qualifiers. Yahoo Sports.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на афіцыйным сайце «Бэнфікі»
- Статыстыка на National Football Teams
Манчэстэр Юнайтэд — цяперашні склад
|
---|
1 дэ Хэа · 2 Ліндэлёф · 3 Баі · 4 Джонз · 5 Магуайр · 6 Пагба · 7 Раналду · 8 Мата · 9 Марсьяль · 10 Рашфард · 11 Грынўуд · 13 Грант · 14 Лінгард · 16 Дыяльлё · 17 Фрэд · 18 Фэрнандыш · 19 Варан · 20 Далот · 21 Кавані · 22 Гітан · 23 Шоў · 25 Санча · 26 Гэндэрсан · 27 Тэлес · 29 Ўан-Бісака · 31 Маціч · 34 ван дэ Бээк · 39 Мактомінэй · Трэнэр: Сульшэр |
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Сэрбіі
- Сэрбскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Сэрбіі
- Футбалісты клюбу «Калубара» Лазарэвац
- Футбалісты клюбу «Кошыцэ»
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Вітэс» Арнэм
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»