Страхіня Паўлавіч
| Страхіня Паўлавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 траўня 2001 (25 гадоў)
| |
| Рост | 1,94 м | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мілян | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2020 | Партызан | 37 (1) |
| 2020—2022 | Манака | 8 (0) |
| 2021 | → Сэркль Бруге | 11 (1) |
| 2022 | → Базэль | 10 (0) |
| 2022—2024 | Рэд Бул Зальцбург | 49 (2) |
| 2024— | Мілян | 35 (4) |
| Зборныя | ||
| 2019 | Сэрбія (да 21)[d] | 4 (0) |
| 2020— | Сэрбія | 52 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Страхі́ня Па́ўлавіч (па-сэрбску: Страхиња Павловић / Strahinja Pavlović; нар. 24 траўня 2001 году) — сэрбскі футбаліст, цэнтральны абаронца італьянскага клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец у 2015 годзе далучыўся да акадэміі бялградзкага «Партызана». Першы прафэсійны кантракт з клюбам склаў у верасьні 2018 году[1]. Запачаткаваў кар’еру ў сэрбскім чэмпіянаце 23 лютага 2019 году ў матчы супраць навасадзкага «Пролетара», згуляўшы ўсе 90 хвілінаў матчу і атрымаўшы жоўтую картку[2]. Ужо праз тыдзень згуляў у бялградзкім дэрбі супраць «Црвены Зьвезды». Футбаліст хутка замацаваўся ў першым складзе каманды. А з сэзону 2019—2020 гадоў стала зьяўляўся ў першай адзінаццатцы «Партызана», сфармаваўшы з Боянам Астоічам зьвязак цэнтральных абаронцаў. У 2019 годзе гулец меў мажлівасьць далучыцца да італьянскага «Ляцыё», аднак перамовы не далі плёну. У выніку, 18 сьнежня Паўлавіч быў аб’яўлены футбалістам «Манака»[3]. Гулец дэбютаваў у складзе клюбу толькі 20 сьнежня 2020 году ў матчы супраць «Дыжону». Сэрб амаль не гуляў у складзе, таму двойчы выпраўляўся ў арэнды — спачатку ў бэльгійскі «Сэркль», а потым у швайцарскі «Базэль». У чэрвені 2022 году прыяднаўся да аўстрыйскага «Рэд Була».
31 ліпеня 2024 году Паўлавіч узмоцніў шыхты італьянскага «Міляну» за суму блізу 18 мільёнаў эўра з кантрактам да 30 чэрвеня 2028 году[4]. Ён абраў 31-ы нумар на кашулі, які калісьці належыў былому абаронцу клюбу Яапу Стаму, на якога падобны целаскладам і абліччам[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сэрбіі 3 верасьня 2020 году ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Расеі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Партызан»:
- Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2019
«Рэд Бул»:
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Crno-beli potpisali 9 klinaca». Partizan.
- ↑ «Sa Kićom i Strahinjom pred derbi!» Partizan.
- ↑ «Pavlović zvanično u Monaku!» Partizan.
- ↑ «Strahinja Pavlovic leaves for Milan». FC Red Bull Salzburg.
- ↑ «Pavlovic follows Stam — the shirt number he has chosen at Milan». Sempre Milan.