Эрэбру (лэн)
| Эрэбру | |
| па-швэдзку: Örebro län | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Швэцыя |
| Статус | Лэн |
| Адміністрацыйны цэнтар | Эрэбру |
| Дата ўтварэньня | 1634 |
| Ляндсгёўдынг | Марыя Лярсан |
| Насельніцтва (2023) | 308 116 (8-е месца) |
| Шчыльнасьць | 35 чал./км² |
| Плошча | 8 517 км² (13-е месца) |
| Шырата | Паўночная 59°16’0 |
| Даўгата | Усходняя 15°13’0 |
| Лэн Эрэбру на мапе Швэцыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | SE-T |
| Код аўтам. нумароў | T |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Эрэбру́ (па-швэдзку: Örebro län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Нэрке, а таксама часткова ў сумежных ляндскапах: Вэстманляндзе, Вэрмляндзе, Вэстэр’ётляндзе, Эстэр’ётляндзе, Далярне. Мяжуе з лэнамі Сёдэрманлянд, Вэстра-Ёталянд, Далярна, Вэрмлянд, Вэстманлянд і Эстэр’ётлянд. Адміністрацыйны цэнтар — Эрэбру.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эрэбру разьмешчаны ў цэнтральнай частцы сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 12 камунаў. Лэн мае выйсьце да двух буйных азёраў: Вэтэрн і Ельмарэн. Насельніцтва лэну складае 308 116 чал. (па стане на 31.12.2023).
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Эрэбру зьяўляюцца Эрэбру (126 604 чал.), Карльскуга (27 360 чал.), Кумла (17 264 чал.), Ліндэсбэрг (9 745 чал.).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эрэбру (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
