П’еса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

П’е́са — літаратурная форма, напісаная драматургам, у выглядзе дыялёгу ці сьпеву пэрсанажаў, прызначаная для тэатральных паказаў. Тэрмін «п’еса» можа адносіцца як да напісанага тэксту, так і да тэатральнай пастановы.

Жанры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Камэдыя

Камэдыі — гумарыстычныя п’есы, у якіх часта сустракаюцца жартаўлівыя рэмаркі, незвычайныя пэрсанажы, зь якімі здараюцца дзіўныя акалічнасьці. Камэдыі нароўні з трагедыямі былі асноўнымі відамі драмы ў Старажытнай Грэцыі. Прыкладам камэдыі зьяўляецца «Сон у летнюю ноч» Ўільяма Шэксьпіра.

Фарс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Фарс

Фарсы — пераважна абсурдны жанр п’есы, пэрсанажы ў якім дзейнічаюць падкрэсьлена гумарыстычна. Прыкладам фарсу зьяўляецца п’еса Ўільяма Шэксьпіра «Камэдыя памылак».

Сатыра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сатыра

Сатырычная п’еса высьмейвае надзённыя пытаньні, у той жа час уздымаючы палітычныя ці грамадзкія лёзунгі, напрыклад, праблему карупцыі. Прыкладам сатырычнай п’есы ёсьць «Рэвізор» Мікалая Гогаля або Арыстафанава «Лісістрата».

Трагедыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Трагедыя

Трагедыі закранаюць змрочныя тэмы: напрыклад, сьмерць ці бедзтва. Пратаганіст у трагедыі часта мае трагічную віну — характарыстыку, якая прыводзіць да трагедыі. Трагічныя п’есы выражаюць усе эмоцыі і маюць вельмі драматычныя канфлікты. Трагедыі нароўні з камэдыямі былі асноўнымі відамі драмы ў Старажытнай Грэцыі. Прыкладам трагедыі зьяўляецца «Гамлет» Ўільяма Шэксьпіра.

Мюзыкл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мюзыкл

Папулярная ў свой час балядная опэра стала першым музычным жанрам у тэатры, які разьвіўся ў амэрыканскіх калёніях. З 1920-х рокаў кампазытары пачалі складаць для п’есаў песьні ў трыццацідвухтактнай форме, празь якія апісвалі падзеі на сцэне. Звычайна гэтыя песьні суправаджаюцца танцамі. Прыкладам мюзыклаў зьяўляецца «Прывід опэры» Эндру Лойда Ўэбэра.

Тэатар абсурду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Тэатар абсурду

Тэатар абсурду звычайна зьмяшчае мэтафізычныя адлюстраваньні экзыстэнцыйных трывог і разважаньняў. Тэатар абсурду адмаўляе рацыянальнае і разглядае непазьбежнасьць падзеньня ў прорву чалавечага існаваньня. Аднак гэты жанр не задаецца вырашэньнем гэтых пытаньняў, а толькі дэманструе іх. Публіка мусіць зразумець сэнс і задачу п’есы самастойна.

Тэрміналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін «п’еса» азначае як літаратурны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне, так і гэтую пастанову (спэктакль). Тэкст п’есы для опэры ці мюзыклу называецца лібрэта.

П’еса складаецца звычайна зь некалькіх дзеяў, якія можна параўнаць з разьдзеламі раману. Кароткая п’еса можа складацца і з аднае дзеі. Дзеі падзяляюцца на зьявы, дзеяньні якіх адбываюцца ў пэўным месцы, пазначаным у пачатку кожнай зьявы. Дзеі і зьявы нумаруюцца, прычым у кожнай дзеі свая нумарацыя зьяваў; так, пасьля Дзеі  4, Зьявы  3 можа наступаваць Дзея 5, Зьява 1.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg П’есасховішча мультымэдыйных матэрыялаў