Перайсьці да зьместу

Чысьцякова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тораз»)
Чысьцякова
лац. Čyściakova
укр. Чистякове
Царква Сьв. Прарока Ільлі
Царква Сьв. Прарока Ільлі
Герб Чысьцякова Сьцяг Чысьцякова
Першыя згадкі: 1770
Горад з: 1932
Былыя назвы:
  • Аляксееўка
  • Аляксеева-Лявонава
  • Тарэз
Краіна: Украіна
Мэр: Віктар Антонаў
Плошча: 105 км²
Вышыня: 262 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць:  80 781 чал.[1]
шчыльнасьць: 769,34 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 6254
Паштовыя індэксы: 86600—86690
КОАТУУ: 1414700000
Нумарны знак: AH / 05
Геаграфічныя каардынаты: 48°1′24.53″ пн. ш. 38°37′45.21″ у. д. / 48.0234806° пн. ш. 38.629225° у. д. / 48.0234806; 38.629225Каардынаты: 48°1′24.53″ пн. ш. 38°37′45.21″ у. д. / 48.0234806° пн. ш. 38.629225° у. д. / 48.0234806; 38.629225
Чысьцякова на мапе Ўкраіны
Чысьцякова
Чысьцякова
Чысьцякова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Мескі сайт

Чысьцякова (па-ўкраінску: Чистякове, да 2016 г. — Тарэз) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, разьмешчанае на ўсходзе вобласьці. Жыве агулам каля 82 900 чалавек. Былая назва паходзіць ад францускага камуніста Марыса Тарэза.

Паселішча было заснаванае ў 1778 годзе, з назвай Аляксееўка (з 1840Аляксеева-Лявонава, з 1857 да 1964Чысьцякова), якое ўваходзіла ў Таганроскую акругу Вобласьці Данскога казацкага войска Расеі. У 1800 годзе жыло 225 чалавек. У 1873 годзе тут жыло 1570 чалавек, 214 двароў, 3 будынкі. З 1860-х гадоў паселішча становіцца значным асяродкам вуглездабычы. Гэта паўплывала на разьвіцьцё места. У 1934 годзе населены пункт атрымаў статус места.

Рост насельніцтва ў Чысьцякове.

рок насельніцтва
1923 1095
1926 1936
1939 49 451
1956 78 000
1959 91 549
1970 92 897
1979 87 209
1989 88 049
2001 72 346
2005 66 446
2010 60 032
2014 56 993

Нацыянальны склад места Чысьцякова:

колькасьць частка, %
украінцы 48 807 50,8
расейцы 43 354 45,1
беларусы 1230 1,3
татары 1222 1,3
армяне 227 0,2
грэкі 141 0,1
Мапа места Чысьцякова

За 2012 год прадпрыемствы места прадалі тавару на 1363,9 млн грывень (зь іх у вугальнай галіне — 1202,2 млн грывень).

У месьце знаходзяцца наступныя галіны прамысловасьці: вуглездабыча, машынабудаваньне, каляровая мэталюргія, дрэваапрацоўка, харчовая, будаўнічыя матэрыялы. Некаторыя прадпрыемствы места:

  • «Торезантрацит»,
  • Завод жалезабэтонага крапленьня (ЗБШК)
  • Электратэхнічны завод (ТОВ «ТЕТЗ-ІНВЕСТ»)
  • ЗАТ "Цэнтральная ўзбагачальная фабрыка «Данецк»
  • «Харчовасмакавая фабрыка»
  • «Тормаш» (машынабудаўнічы завод)
  • Шахта «Тэра»
  • «Завод каляровых цьвёрдых сплаваў»
  • Фірма «Карбід» (каляровая мэталюргія)