Сінінкі
| Сінінкі, трансьліт. Sininki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Голацкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°43′51″ пн. ш. 27°47′34″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 53 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Нумарны знак | 5 |
| Сінінкі на мапе Беларусі ± Сінінкі | |
Сі́нінкі[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку 20 ст. — вёска ў Пярэжырскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны фальварак і маёнтак.
Паводле перапісу 1917 г. сумежна з сялом знаходзілася ўрочышча Лешніца.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пачатак ХХ ст. — 50 двароў, 480 жыхароў
- 2002 — 30 двароў, 55 жыхароў
- 2009 год — 53 чалавекі[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі