Перайсьці да зьместу

Лысоўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лысоўшчына
трансьліт. Lysoŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Голацкі
Насельніцтва: 11 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′38″ пн. ш. 27°45′15″ у. д. / 53.74389° пн. ш. 27.75417° у. д. / 53.74389; 27.75417Каардынаты: 53°44′38″ пн. ш. 27°45′15″ у. д. / 53.74389° пн. ш. 27.75417° у. д. / 53.74389; 27.75417
Лысоўшчына на мапе Беларусі ±
Лысоўшчына
Лысоўшчына
Лысоўшчына
Лысоўшчына
Лысоўшчына
Лысоўшчына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лысо́ўшчына[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету.

За 44 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 4 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы на лініі Менск-Асіповічы.

У 19 — пач. 20 ст. у Пярэжырскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Побач зь вёскай знаходзіўся фальварак Лысаўшчына.

Побач з сялом знаходзіўся аднайменны фальварак і маёнтак.

Паводле перапісу 1917 г. сумежна зь сялом знаходзілася ўрочышча Лешніца.

У Першую сусьветную вайну ў лютым—сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

  • Пачатак ХХ ст. — 12 двароў, 80 жыхароў. Фальварак Лысаўшчына - 2 двары, 35 жыхароў
  • 1917 год — 16 двароў, 78 жыхароў. Фальварак Лысаўшчына - 1 двор, 7 жыхароў
  • 2002 год — 6 двароў, 12 жыхароў
  • 2009 год — 11 чалавек[2]

На паўднёвы ўсход ад вёскі ёсьць археалягічны помнік — селішча

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
  3. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 552. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0