Лешніца (Пухавіцкі раён)
| Лешніца | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Голацкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°43′32″ пн. ш. 27°45′57″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 72 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Паштовы індэкс | 222842 |
| СААТА | 6244848061 |
| Нумарны знак | 5 |
| Лешніца на мапе Беларусі ± Лешніца | |
Ле́шніца[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету.
Месціцца за 27 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 8 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы на лініі Менск-Асіповічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 19 — пач. 20ст. пасяленьне было вядома як сяло Пярэжырскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1886 годзе бала праваслаўная царква, царкоўнапрыходзкая школа (адкрыта ў 1883 г.). У 1892 годзе для школы пабудаваны будынак з дрэва.
Побач з сялом знаходзіўся аднайменны фальварак і маёнтак.
Паводле перапісу 1917 г. сумежна з сялом знаходзілася ўрочышча Лешніца.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1922 годзе працавала школа 1-ай ступені, у якой працавала 2 настаўніка, займалася каля 70 дзяцей, з якіх 15 дзяўчынак. З 1938 годзе — вёска.
У 1968 годзе да вёскі даллучаны пасёлак Лешніца, які на пачатку 20 ст. уяўляў сабою фальварак.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1886 — 50 двароў, 400 жыхароў
- Пачатак ХХ ст. — 113 двароў, 888 жыхароў. Фальварак Лешніца — 2 двары, 31 жыхар. Маёнтак — 3 двары, 104 жыхара
- 1917 год — 130 двароў, 826 жыхароў. Маёнтак — 1 двор, 75 жыхароў. Урочышча Лешніца — 1 гаспадарка, 46 жыхароў
- 2002 — 60 двароў, 112 жыхароў
- 2009 год — 72 чалавек[3]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На паўднёвы ўсход ад вёскі ёсьць археалягічны помнік — селішча
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Алесь Бачыла — беларускі паэт, драматург.
- Мікалай Баркун — Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
- Андрэй Каленік — генэрал-маёр юстыцыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі