Матарова
| Матарова лац. Matarova | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Голацкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°44′24″ пн. ш. 27°51′42″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 444 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Паштовы індэкс | 222846 |
| Нумарны знак | 5 |
| Матарова на мапе Беларусі ± Матарова | |
Матаро́ва[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Слоўсту. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 39 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, за 18 ад чыгуначнага прыпынкавага пункту Рудзенск (лінія Менск — Асіповічы), каля шашы Менск — Бабруйск (0,3 км).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Матэр (Mather, Matter) — імя германскага паходжаньня[2][3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1582 годзе як сяло і маёнтак Матарова Менскага павету Вялікага княства Літоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Матарова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У XIX — пачатку XX ст. сяло ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. На 1886 годзе была праваслаўная царква. Паводле перапісу 1897 году, дзеяла капліца, працавала школа царкоўнай граматы, хлебазапасны магазын. На пачатак ХХ ст. была царква і царкоўнапрыходская школа. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Матарова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Матарова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Па рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе навучалася 120 вучняў, з іх 49 дзяўчынак, працавала 2 настаўнікі. У 1933 годзе быў калгас «Краіна Саветаў».
З чэрвеня 1941 году да пачатку 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
У 1966 годзе далучаны Пасёлак торфапрадпрыемства «Сьцяг Саветаў».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзеюць бібліятэка і клюб.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працуюць базавая школа і дзіцячыя ясьлі-сад.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэдычны паслугі надае мэдычны пункт.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працуюць сядзіба калгаса, мэханічныя майстэрні, пошта, ашчадная каса, 2 крамы і аптэка.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
З раённым цэнтрам Матарова зьвязвае аўтобусны маршрут.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца (упамінаецца ў 1897 годзе)
- Царква (упамінаецца ў 1886 годзе)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1110.
- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 62.
- ↑ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 128.
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі