Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Сэрбская мова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
  1. Башчанска плоча - харвацкі помнік (гл. нават sr:Башчанска плоча).
  2. Людэвіта Гая ня варта мяшаць у кадыфікацыю сэрбскай мовы, бо ён не прысутнічаў нават у Вене пры аб'яднаньні 1950г.(дарэчы, гэтаксама "штучнага", як і пазьнейшае "разьбіцьцё" сэрбскахарвацкай нормы), а кожная з дзьвюх нормаў была кадыфікаваная да гэтага аб'яднаньня. Таму, на маю думку, недарэчная фармулёўка "аб'яднаньне ў літаратурнай мове асаблівасьцяў розных дыялектаў", калі гэта ўжо былі зусім не дыялекты.--Dan 08:43, 24 студзеня 2007 (UTC)

- Башчанска плоча - харвацкі помнік (гл. нават sr:Башчанска плоча). Дзякуй.


- Людэвіта Гая ня варта мяшаць у кадыфікацыю сэрбскай мовы, бо ён не прысутнічаў нават у Вене пры аб'яднаньні 1950г.(дарэчы, гэтаксама "штучнага", як і пазьнейшае "разьбіцьцё" сэрбскахарвацкай нормы), а кожная з дзьвюх нормаў была кадыфікаваная да гэтага аб'яднаньня. Таму, на маю думку, недарэчная фармулёўка "аб'яднаньне ў літаратурнай мове асаблівасьцяў розных дыялектаў", калі гэта ўжо былі зусім не дыялекты.

Дзякуй, з Людэвітам разьбяруся. Але наконт "аб'яднаньня ў літаратурнай мове асаблівасьцяў розных дыялектаў" магу паспрачацца. Магчыма тут блытаюцца паняцьці дыялекта і гаворкі, аднак чытайце наступны сказ пра багатую варыятыўнасьць мовы.

  • І яшчэ адна рэч: кайкаўскі і чакаўскі - гэта дыялекты харвацкай мовы, якімі карыстаюцца адпаведна на поўначы Харватыі (Мэджумур'е, ваколіцы Загрэба) і на ўзьбярэжжы Адрыятыкі. На тэрыторыі, дзе дзяржаўнай мовай зьяўляецца сэрбская, гэтыя дыялекты не ўжываюцца. Адпаведна, дыялектамі сэрбскай не зьяўляюцца. Гэтая недарэчнасьць, верагодна, узьнікла пры аўтаматычным пераносе характарыстык сэрбскахарвацкай мовы на сэрбскую.--Dan 19:22, 24 студзеня 2007 (UTC)
  • выпраўлю
    • Даруйце, калі назаляю, але сапраўды трэба рэдагаваць, а гэта лепш пакінуць аўтару, тым больш, што не заўсёды ён згодны :)

Пасаж пра тое, што сэрбская мова паўстала праз штучнае разьбіцьцё сэрбскахарвацкай, здаецца мне некарэктным. "Сэрбскахарвацкая мова" - гэта панятак, зьвязаны з 19-20 стагодзьдзямі. Да нацыянальнага адраджэньня, пакуль усе не займелі прагу гуртаваньня пад штандарам славянства, у паўднёвых славянаў аніякай сэрбскахарвацкай мовы не было, гэтаксама як і тэрміну. Але сэрбская і харвацкая існавалі, што пацвярджае існаваньне, напрыклад, слоўнікаў, дзе сустракаюцца тэрміны "славянасэрбская", "харвацкая", "ілірская" (але не "сэрбскахарвацкая") мова. Таму можна сказаць, што сэрбская мова пэўны час была адным са складнікаў сэрбскахарвацкай, але недарэчна, што яна выйшла з сэрбскахарвацкай.--Dan 19:44, 24 студзеня 2007 (UTC)

Мне цяжка разважаць пра яго карэктнасьць, бо я абапіраўся на больш-менш нэўтральныя польскія ды ўкраінскія крыніцы. З носьбітамі мовы цяжка працаваць, бо харвацкія і сэрбскія крыніцы падаюць ледзь не процілеглыя меркаваньні. Думаю, што ў такім выпадку трэба пакідаць усё як ёсьць, аднак ужываць адпедныя зноскі і камэнтары. Наогул, гэта мой першы артыкул, таму з паняцьцем карэктнасьці ў ўікіпэдыі я знаёмы шчэ недастаткова:) Калі вам здаецца, што "пасаж пра разьбіцьцё" - памылка, то, калі ласка, праўце, я не пакрыўджуся:)

      • ОК, я, з вашага дазволу, выпраўлю. Гэта праўда, што паміж сэрбскімі і харвацкімі старонкамі балянсаваць вельмі цяжка:( Але тое, што падае ўкраінскі артыкул, ня пішуць нават сэрбы:) Дарэчы, зірніце на сэрбскую характарыстыку сэрбскахарвацкай мовы. Там дакладна прыведзеныя гістарычныя межы функцыянаваньня тэрміна. Наконт карэктнасьці ў вікіпэдыі - ня ўпэўнены, што яна якімьсці чынам спэцыфічная :)
      • Наагул, мне больш за ўсё даспадобы ангельска-італьянска-польская фармулёўка "сэрбская мова - jedna z uregulowanych wersji dialektu sztokawskiego, używana głównie przez...", таму што там насамрэч цяжка разабрацца і не звар'яцець, і сапраўды ў іх проста такая моўная дыясыстэма, зь якой на працягу гісторыі вылучаецца то сэрбскахарвацкая, то сэрбская, то чарнагорская... З аднаго боку гэтыя адгалінаваньні і асобнымі мовамі назваць язык не паварочваецца, а з другога - нічога не застаецца, бо яны ўсе прапісаныя ў канстытуцыях сувэрэнных дзяржаваў. Вось і ўся карэктнасьць :) --Dan 20:31, 24 студзеня 2007 (UTC)


Сэрбы вельмі асьцярожныя і справядлівыя. А паглядзіце, калі ласка, на харвацкую дэфініцыю сэрбскахарвацкай мовы!:) Srpskohrvatski jezik naziv je za jezik koji je, po mišljenju nekih slavista, postojao od sredine 19. stoljeća do konca 20., kada se, po tom stajalištu, raspao na hrvatski, srpski i bošnjački, s potencijalnom daljnjom kristalizacijom crnogorskoga jezika. Po drugačijim se mišljenjima radi o pojmu koji ima političkopovijesni, ali ne i lingvistički sadržaj, tj., po tim stavovima, srpskohrvatski nikada nije postojao (!!!) ni kao sustav narječja, ni kao standardni jezik.

Чудзесна! І што тут думаць?:))

  • :)) Файна, канешне, публіцыстычна так, творча :)) Гэта не артыкул, а эсэ! Ну а што тычыцца асьцярожнасьці і справядлівасьці сэрбаў, то ў мяне ёсьць іншы досьвед :) Магчыма, чалавек, які пісаў сэрбскі артыкул, асьцярожнейшы за таго, хто пісаў харвацкі. Але ня ў гэтым рэч. Рэч у тым, што ў іх няма правых і вінаватых, у іх усё так заблытана, што ўсе адначасова і правыя, і вінаватыя, і ў кожнага свая праўда. Залежыць, зь якога боку глядзець. І праблемы ў іх усе праз тое, што ўвесь час шукалі і даказвалі, хто справядлівейшы, лепшы, мацнейшы. А нам бы зьверху глянуць. А гэта самае цяжкае.--Vojt V 21:22, 24 студзеня 2007 (UTC)
  • сама страшна, што шукалі-шукалі, а дагэтуль не знайшлі. і, баюся, ня знойдуць ніколі:(

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Сэрбская мова»

Пачаць абмеркаваньне