Ян Цеханоўскі
Ян Цеханоўскі | |
Дата нараджэньня | 30 сакавіка 1888 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 кастрычніка 1938 (50 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч, пэдагог |
Месца працы |
Ян Цеханоўскі (30 сакавіка 1888, в. Якімаўка, Гомельшчына — 5 кастрычніка 1938, Ашмяны) — нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Менскую настаўніцкую сэмінарыю. Два гады вучыўся ў Політэхнічным інстытуце ў Санкт-Пецярбургу. У 1909 годзе ў Менску ажаніўся на Ксеніі Баландовіч. У 1914 годзе скончыў адукацыю і працаваў выкладчыкам спэцыяльных прадмэтаў. Ад 1 жніўня 1918 да 1921 году быў дырэктарам рэальнае школы ў Ракаве. У 1921 годзе за нацыянальную патрыятычную дзейнасьць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня пераехаў у Наваградак. Ад 1 верасьня 1921 году быў абраны дырэктарам Наваградзкай беларускай гімназіі. З-за перасьледу польскімі ўладамі быў вымушаны эміграваць у Францыю. Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь у 1927 годзе. Пасьля 14-гадовай напружанай працы ў арганізаванай ім беларускай школе быў пераведзены польскімі ўладамі ў Ашмяны. Аднойчы падбухтораная банда хуліганаў напала на Яна Цеханоўскага і моцна яго зьнявечыла. У кастрычніку 1938 году Цеханоўскі памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Вільні на Ліпаўскіх могілках разам з памёршай пазьней жонкай — былой настаўніцай гімназіі Ксеніяй Баландовіч.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губэрні
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Ашмянах
- Пахаваныя на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках
- Выкладчыкі Наваградзкай беларускай гімназіі
- Нарадзіліся ў Гомельскай вобласьці
- Беларускія пэдагогі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)