Язэп Шнаркевіч
Язэп Шнаркевіч | |
Дата нараджэньня | 22 чэрвеня (4 ліпеня) 1888 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 30 лістапада 1974 (86 гадоў) |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы |
|
Занятак | пэдагог, грамадзкі дзяяч, палітык |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларуская школьная рада Меншчыны і Таварыства беларускай школы |
Язэ́п Канстанці́навіч Шнарке́віч (22 чэрвеня 1888, в. Саска Ліпка, Нясьвіскі павет[удакладніць!] — 30 лістапада 1974, Вільня) — беларускі культурна-асьветны дзяяч, пэдагог, мэмуарыст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў у 1907 Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, у 1916 — Магілёўскі настаўніцкі інстытут. У 1907—1913 настаўнік прыходзкай школы ў Вялікім Сяле Менскага павету, Гомельскае чыгуначнае вучэльні.
З 1916 у расейскай арміі, у 9-м пяхотным запасным палку, у 35-й асобнай тэлеграфнай роце ў Бабруйску. У 1917 удзельнік зьезду настаўнікаў Менскай губэрні.
Адзін з пачынальнікаў беларускага школьніцтва ў Менску напачатку 1918. Сакратар Менскага настаўніцкага саюзу пачатковых і вышэйшых вучылішчаў. Зь верасьня 1919 дырэктар І Менскай вучэльні. Адзін з кіраўнікоў Менскай беларускай школьнай рады.
Належаў да Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Зь ліпеня 1920 у складзе прэзыдыюму наркамасьветы БССР, са жніўня — кіраўнік яго беларускага аддзелу. Увосень 1920 паводле сакрэтнай дамовы паміж КП(б)Б і БПСР накіраваны ў Заходнюю Беларусь для арганізацыі антыпольскага падпольля.
Працаваў выкладчыкам у Нясьвіскай прыватнай жаночай гімназіі, у 1921—1922 навучальным годзе рэфармаваў яе ў Нясьвіскую беларускую гімназію. У 1923 дамогся пераводу яе ў Клецак, сам жа, звольнены з працы польскай адміністрацыяй, перабраўся ў Вільню.
З 1924 сакратар ТБШ, пазьней у складзе яго галоўнай управы. У жніўні 1925 удзельнік палітычнае нарады беларускіх леварадыкальных партыяў і груповак у Гданьску. У 1925—1926 выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. У студзені 1927 арыштаваны польскімі ўладамі ў сувязі з паліцэйскай акцыяй супраць БСРГ. У 1928 вярнуўся ў Віленскую беларускую гімназію, у 1929 браў актыўны ўдзел у рабоце ТБШ.
З 1933 выкладаў у 13-й і 36-й школах біялёгію і ручную працу (сталярку). З 1936 беспрацоўны. 2 верасьня 1939 арыштаваны дэфензывай і дэпартаваны ў Бяроза-Картускі канцлягер.
1 кастрычніка 1939 прызначаны загадчыкам беларускай савецкай школы ў Вільні. У 1942 выкладчык Віленскай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
Пасьля вайны не вяртаўся да пэдагагічнай работы, займаўся агародніцтвам і пчалярствам. Пакінуў мэмуары, частка якіх напісана ў польскай турме ў 1927.
Разам з жонкай Надзеяй пахаваны на віленскіх праваслаўных Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Язэп Шнаркевіч — Успаміны з майго жыцьця і працы ARCHE (12’2007)
- Арэнь, В. С. «Мы яшчэ не здалі ніводнае пазіцыі…» : [лісты выкладчыка Клецкай гімназіі да яе стваральніка Язэпа Шнаркевіча, 1925 г. / прадмова: Сяргей Чыгрын] // Краязнаўчая газета. — 2023. — Жнів. (№ 31). — С. 1, 3.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блінец, А. Язэп Шнаркевіч — стваральнік Нясвіжскай беларускай гімназіі / Андрэй Блінец // Краязнаўчая газета. — 2017. — Красавік (№16). — С. 3. Май (№ 17). — С. 3.
- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Наваградзкім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1974 годзе
- Пахаваныя на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках
- Выпускнікі Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Клецкай беларускай гімназіі
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Беларускія настаўнікі
- Беларускія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)