Надзея Шнаркевіч
Надзея Шнаркевіч | |
Імя пры нараджэньні | Надзея Калядзянка |
---|---|
Род дзейнасьці | пэдагогіца, краязнаўца, грамадзкая дзяячка, дзяячка культуры, мэмуарыстка |
Дата нараджэньня | 30 верасьня (12 кастрычніка) 1897 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 траўня 1974 (76 гадоў) |
Месца пахаваньня | |
Прафэсіі | настаўніца |
Месца працы | Віленская беларуская гімназія, Таварыства беларускай школы |
Гады дзейнасьці | 1914—1974 |
Сябра ў | Таварыства беларускай школы |
Муж | Язэп Шнаркевіч |
Надзéя Шнаркéвіч (да замужжа Калядзянка; 30 верасьня (12 кастрычніка) 1897, Берасьце, Берасьцейскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 21 траўня 1974, Вільня, Летува) — беларуская грамадзкая і культурная дзяячка, пэдагогіца, краязнаўца. Жонка Язэпа Шнаркевіча[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1914 годзе скончыла Пружанскую жаночую гімназію, у 1919 годзе пэдагагічныя курсы. 3 1914 году настаўніца ў Пружанскім павеце, з 1915 году праз Першую сусьветную вайну ў бежанстве ў расейскай Сызрані.
У 1919 годзе вярнулася на радзіму. З 1925 году ў Вільні, загадніца дзіцячага прытулку-інтэрнату пры Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўніца сакратарыяту Таварыства беларускай школы. У пачатку 1930-х гадоў актывістка Беларускай жаночай арганізацыі імя Цёткі, супрацоўніца часопісу «Жаноцкая справа»[2].
Апошнія 25 гадоў жыцьця была спаралізаваная[3], але займалася беларускай грамадзкай і культурна-асьветнай працай: апрацавала ўспаміны мужа па гісторыі Нясьвіскай і Клецкай беларускіх гімназіяў (апублікаваныя ў 1994 г.), падрыхтавала фотаальбомы па гісторыі школьніцтва і беларускіх гімназіяў у Заходняй Беларусі, пра творчасьць Міхася Забэйды-Суміцкага. Рабіла для Гудзевіцкага краязнаўчага музэя этнаграфічныя экспанаты і рэчы сялянскага побыту, зьбірала музычны фальклёр[4].
Памерла ў 1974 годзе ў Вільні[5]. Пахаваная на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх ці Ліпаўскіх могілках.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — с. 225.
- ^ Беларускае школьніцтва ў Менску ў 1918—20 гг. // Рунь (Вільнюс). 1998. № 13. Май.
- ^ Багдановіч, Янка. На жыццёвым шляху: Успаміны. — Мн.: Маст. літ., 1992, https://knihi.com/Janka_Bahdanovic/Na_zycciovym_slachu.html#chapter27
- ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — с. 225.
- ^ Ляхоўскі У. Шнаркевіч Надзея Маркаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003.