Міхаіл Пліс
Міхаіл Пліс | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | настаўнік |
Нарадзіўся | 15 (27) жніўня 1858 або 25 жніўня (6 верасьня) 1859 |
Памёр | 29 красавіка 1924 |
Пахаваны |
Міхаіл Пліс (15 жніўня 1858, Гарадзеншчына — 29 красавіка 1924, Вільня) — беларускі праваслаўны сьвятар і грамадзкі дзеяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1879 годзе. Працаваў у парафіях Вільні й Ашмянскага павету. З 1 верасьня 1903 году выкладчык царкоўнаславянскай мовы ў Віленскай жаночай вучэльні духоўнага ведамства. У 1903—1912 гадах старшыня праўленьня Касы дапамогі праваслаўнага духавенства Літоўскай эпархіі.
Прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы.
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі знаходзіўся ў Маскве. Давераная асоба будучага патрыярха Ціхана падчас працы Маскоўскага царкоўнага сабора 1917—1918 гадоў. Вясною 1918 году зьехаў у Вільню. Сябра Віленскай духоўнай праваслаўнай кансысторыі, ключар Віленскага катэдральнага сабору.
Уваходзіў у склад Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны ў 1919—1920 гадах, Віленскага беларускага нацыянальнага камітэту.
У 1919—1923 гадах выкладаў на беларускай мове Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі.
У 1921 годзе прапаноўваў стварыць у Вільні Сьвятатроіцкае беларускае праваслаўнае таварыства. Адзін з сузаснавальнікаў Таварыства беларускай школы. Удзельнік у 1923 годзе Першага зьезду выкладчыкаў заходнебеларускіх гімназіяў.
Прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі. Падрыхтаваў да друку працу па гісторыі праваслаўнай царквы (захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Летувы).
Сябра беларускага праваслаўнага сьвятара Міхаіла Галянкевіча.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пліс Міхаіл // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Менск-Мюнхэн: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Выпускнікі Віленскай духоўнай сэмінарыі
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Нарадзіліся 6 верасьня
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанах
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1924 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Беларускія праваслаўныя дзеячы
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі