Юльян Крачкоўскі
Юльян Крачкоўскі | |
Дата нараджэньня | 25 ліпеня (6 жніўня) 1840 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Азяты, Кобрынскі павет Гарадзенскай губэрні |
Дата сьмерці | 25 ліпеня (7 жніўня) 1903 (63 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Пецярбурская духоўная акадэмія |
Занятак | краязнавец |
Навуковая сфэра | гісторыя, этнаграфія, фальклярыстыка |
Месца працы | |
Дзеці | Ігнацій Юльянавіч Крачкоўскі[d] |
Юлья́н Фамі́ч Крачко́ўскі (25 ліпеня 1840, в. Азяты, цяпер Жабінкаўскі раён — 25 ліпеня 1903) — беларускі фальклярыст, этнограф, краязнаўца, пэдагог. Бацька вядомага расейскага савецкага ўсходазнаўцы І. Ю. Крачкоўскага.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Азяты Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер у Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці).
Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію (1861). Адмовіўся ад духоўнага сану, займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю. Працаваў выкладчыкам расейскай мовы Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі, інспэктарам народных вучэльняў Тульскай губэрні і Віленскай навучальнай акругі, дырэктар Полацкай настаўніцкай сэмінарыі і Віленскага настаўніцкага інстытута, Туркестанскай настаўніцкай сэмінарыі. У 1884 годзе высланы з Туркестанскай сэмінарыі пасьля выяўленьня яе дырэктарам падазроных беларускіх гурткоў. У 1888—1902 гадах старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі.
Памёр 25 ліпеня 1903 году. Пахаваны на Эўфрасіньнеўскіх могілках у Вільні.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1868 годзе ў газэце «Виленский вестник» зьмясьціў этнаграфічны артыкул «Вясельныя абрады заходнерускіх сялянаў». Праца Ю. Крачкоўскага «Нарысы быту заходнерускага селяніна» (1869) — першае дэталёвае дасьледаваньне сямейных і каляндарна-аграрных абрадаў беларусаў і выхаваньня дзяцей. У зборніку «Быт заходнерускага селяніна» (1873) апісаў беларускае вясельле, даў характарыстыку абрадаў каляндарна-гадавога цыклю. У ім зьмешчана больш за 200 песень, 90 прыказак, некалькі народных паданьняў і казак; ёсьць зьвесткі пра народную мэдыцыну, народныя стравы і народны каляндар беларусаў, пра пахавальныя абрады. У працы выкарыстаны шматлікія крыніцы па беларускай этнаграфіі. Ю. Крачкоўскі склаў 16-ы і 20-ы тамы, напісаў прадмовы да іх і да 25-га тому Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1900—1902 гадах пад рэдакцыяй і з прадмовамі Ю. Крачкоўскага выйшлі 12-ы і 13-ы тамы Археаграфічнага зборніку дакумэнтаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Мн., 1999.
- Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст. : энцыкл. давед. — Мн., 2001.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Памерлі 7 жніўня
- Памерлі ў 1903 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках
- Выкладчыкі Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі
- Нарадзіліся ў Жабінкаўскім раёне
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія краязнаўцы
- Беларускія пэдагогі
- Беларускія этнографы