Сьвянцянскі раён (Вялейская вобласьць)
Выгляд
(Перанакіравана з «Сьвянцянскі раён (БССР)»)
| Сьвянцянскі раён | |
| Свянцянскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | СССР |
| Рэспубліка | Беларуская ССР |
| Вобласьць | Вялейская |
| Статус | раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
| Адміністрацыйны цэнтр | Сьвянцяны |
| Сельсаветы | Лынтупскі, Масьленіцкі, Рынкянскі і іншыя |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Дата скасаваньня | 25 лістапада 1940 |
| | |
Сьвянцянскі раён — раён, які існаваў у 1940 годзе, у паўночнай частцы Беларускай ССР, у Вялейскай вобласьці. Створаны быў 15 студзеня 1940 году, а яго тэрыторыя абдымала частку былога Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва Польшчы. 25 лістапада таго ж самага году раён быў зьліквідаваны, калі савецкія ўлады перадалі частку даўнага Сьвянцянскага павету Летувіскай ССР, а рэшту, сельсаветы: Лынтупскі, Масьленіцкі і Рынкянскі, уключылі ў склад Пастаўскага раёну Беларускай ССР[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Энцыклапедыя... — С. 267.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- пад рэд. Г. Пашкова Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. — Менск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 6 Кніга 2. — С. 592. — ISBN 985-11-0214-8