Сылвэстрэ Варэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сылвэстрэ Варэла
Сылвэстрэ Варэла
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 лютага 1985 (33 гады)
Алмада, Партугалія
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Порту
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2008
2004—2005
2006—2007
2007—2008
2008—2009
2009—
2014—2015
2015
Спортынг
Каза Пія
Віторыя
Рэкрэатыва
Эштрэла
Порту
Ўэст Бромўіч Альбіён
Парма
2 (0)
36 (11)
45 (4)
22 (0)
28 (5)
120 (31)
7 (1)
19 (3)
Зборныя
2010— Партугалія 26 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 верасьня 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 чэрвеня 2014.

Сылвэ́стрэ Мануэ́л Ганса́лвэш Варэ́ла (па-партугальску: Silvestre Manuel Gonçalves Varela; нарадзіўся 2 лютага 1985 году, Алмада, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клюбу «Порту» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Спортынг»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варэла зьяўляецца выхаванцам акадэміі клюбу «Пашкадорыш», адкуль у 2002 годзе перайшоў у моладзевы склад лісабонскага «Спортынгу». У 2004 годзе Варэла перайшоў, на правах арэнды, у клюб «Каза Пія». У сэзоне 2005—2006 гадоў Варэла правёў першыя 4 матчы за клюб. У наступным годзе ён зноў быў аддадзены ў арэнду, у гішпанскі клюб «Рэкрэатыва», за які правёў 22 гульні.

У чэрвені 2008 году Варэла вярнуўся ў «Спортынг», але ў тым жа міжсэзоньні ён быў прададзены ў клюб «Эштрэла» з Амадоры. За «Эштрэлу» Варэла правёў добры сэзон, забіўшы 7 галоў у 32 гульнях.

«Порту»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 сакавіка 2009 году Варэла падпісаў 5-гадовы кантракт з клюбам «Порту»[1]. Футбаліст перайшоў у «Порту» на правах вольнага агента 1 ліпеня таго ж году[2].

У сваім першым сэзоне ў «Порту» Варэла займаў пазыцыю другога нападніка пасьля калюмбійскага гульца Радамэля Фалькао. У сакавіку 2010 году Сылвэстрэ зламаў галёначную костку, з-за чаго выбыў на працяглы час. У жніўні 2014 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён» тэрмінам на адзін сэзон.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 сакавіка 2010 году Варэла дэбютаваў у складзе зборнай Партугаліі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Кітаю, у якой ягоная зборная атрымала перамогу зь лікам 2:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Порту»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сылвэстрэ Варэласховішча мультымэдыйных матэрыялаў