Водзкая мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 27: Радок 27:
[[Файл:Votic language map.png|thumb|234px|right|Этнаґрафічная мапа паселішчаў водзі, іжоры і фінаў на захадзе Ленінградзкае вобласьці ў пэрыяд з [[1848]] па [[2007]] гады.]]
[[Файл:Votic language map.png|thumb|234px|right|Этнаґрафічная мапа паселішчаў водзі, іжоры і фінаў на захадзе Ленінградзкае вобласьці ў пэрыяд з [[1848]] па [[2007]] гады.]]


Па стане на [[1848]] на водзкай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек<ref>[http://erm.ee/et/Avasta/Soome-ugri-rahvakultuur/Vadjalased Eesti Rahva Muuseum: Vadjalased]{{ref-et}}</ref>, зь іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.
Па стане на [[1848]] на водзкай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек<ref>[https://web.archive.org/web/20120922153501/http://www.erm.ee/et/Avasta/Soome-ugri-rahvakultuur/Vadjalased Eesti Rahva Muuseum: Vadjalased]{{ref-et}}</ref>, зь іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.


У савецкія часы не было створана асобнае пісьмовасьці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на [[іжорская мова|іжорскай]] мове. Сталінскія рэпрэсіі й Другая сусьветная вайна значна скарацілі колькасьць водзі. Пасьля заканчэньня вайны адукацыі на мове так і не зьявілася, адукацыйны працэс ішоў па-расейску. У выніку гэтага водзкая мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэньне колькасьці носьбітаў.
У савецкія часы не было створана асобнае пісьмовасьці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на [[іжорская мова|іжорскай]] мове. Сталінскія рэпрэсіі й Другая сусьветная вайна значна скарацілі колькасьць водзі. Пасьля заканчэньня вайны адукацыі на мове так і не зьявілася, адукацыйны працэс ішоў па-расейску. У выніку гэтага водзкая мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэньне колькасьці носьбітаў.

Вэрсія ад 06:34, 23 студзеня 2021

Водзкая мова
Vaďďa ceeli/tšeeli[1], maaceeli
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Ленінградзкая вобласьць
Колькасьць карыстальнікаў ад 15 да 68[2] чалавек
Клясыфікацыя Уральская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 8б амаль вымерлая[d][3]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) vot
ISO 639-2(Т) vot
ISO 639-3 vot
SIL izh

Водзкая мова — фіна-вугорская мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-пермскае галіны, на якой размаўляе малы фіна-вугорскі народ водзь. Адносіцца да паўднёвае падгаліны прыбалтыйска-фінскіх моваў, маючы шмат агульнага з эстонскай мовай.

Мова хутка зьнікае — паводле апошніх вынікаў перапісаў насельніцтва па Расеі водзкую мову роднай лічылі 68 чалавек з прыкладна 80 прадстаўнікоў народу водзь.

Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[4].

Гісторыя

Этнаґрафічная мапа паселішчаў водзі, іжоры і фінаў на захадзе Ленінградзкае вобласьці ў пэрыяд з 1848 па 2007 гады.

Па стане на 1848 на водзкай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек[5], зь іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.

У савецкія часы не было створана асобнае пісьмовасьці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на іжорскай мове. Сталінскія рэпрэсіі й Другая сусьветная вайна значна скарацілі колькасьць водзі. Пасьля заканчэньня вайны адукацыі на мове так і не зьявілася, адукацыйны працэс ішоў па-расейску. У выніку гэтага водзкая мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэньне колькасьці носьбітаў.

Цяпер носьбіты мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага раёну Ленінградзкае вобласьці — Лужыцы, Кракольле, Куровіцы і Пяскі. Раней тэрыторыя распаўсюджаньня мовы ахоплівала вялікія тэрыторыі на захадзе Ленінградзкае вобласьці.

Асноўная характарыстыка

Пісьмовасьць

Цяпер нешматлікія энтузіясты, што займаюцца прасоўваньнем мовы, ужываюць лацінскі альфабэт. Да гэтага часу паміж імі не сканчаюцца спрэчкі наконт абазначэньня зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: /c. Афіцыйна зацьверджаная сыстэма артаґрафіі для мовы адсутнічае.

У 1930-ых гадох водзь па паходжаньні лінґвіст Дзьмітры Цьвяткоў распрацаваў кірылічны альфабэт, але ён ня стаў папулярным.

У нашыя часы водзкі альфабэт зьяўляецца падобным на альфабэты іншых прыбалтыйска-фінскіх моваў. Ужываюцца дыґрафы са знакам апостраф.

Сучасны выгляд водзкага альфабэту.

A a B b C c D d D' ď E e
F f G g H h I i J j K k
L l L' l' M m N n N' n' O o
P p R r R' r' S s Š š S' s'
T t T' ť U u V v Z z Z' z'
Ž ž Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü

Дыялекты

У водзкай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 зь якіх ужо вымерлі і носьбітаў ня маюць.

  • Заходневодзкі дыялект — у мінулым ахопліваў тэрыторыю з захаду на ўсход ад вусьця ракі Луга да вёскі Катлы
  • † Усходневодзкі дыялект — у мінулым ахопліваў ваколіцы вёскі Капор’е (Ламаносаўскі раён). Вымер у 1960-ых гадох
  • Куровіцкі дыялект — дыялект вёскі Куровіцы. Мае шмат пераходных рыс да іжорскае мовы
  • Крэвінскі дыялект — дыялект, на якім размаўляла пераселеная водзь на паўднёвым усходзе Латвіі. Вымер у 19 ст.

Грамадзкае жыцьцё

У нашыя часы энтузіястамі робяцца спробы па адраджэньню мовы і яе папулярызацыі. У вёсцы Кракольле вядзецца навучаньне мовы ў мясцовай школе. Маскоўскім лінґвістам Віталем Чарняўскім выдадзены электронны саманавучальнік мове.

Цяпер водзкую мову вывучаюць таксама ў Тартускім, Ювяскюльскім і Хельсынскім унівэрсытэтах.

Спасылкі

Крыніцы