Этыёпія: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат зьмяніў: ts:Topiya |
д r2.7.3) (робат дадаў: ki:Ethiopia |
||
Радок 147: | Радок 147: | ||
[[gl:Etiopía - Ityop'iya]] |
[[gl:Etiopía - Ityop'iya]] |
||
[[gan:埃塞俄比亞]] |
[[gan:埃塞俄比亞]] |
||
[[ki:Ethiopia]] |
|||
[[xal:Эпигопин Ниицән]] |
[[xal:Эпигопин Ниицән]] |
||
[[ko:에티오피아]] |
[[ko:에티오피아]] |
Вэрсія ад 20:41, 20 ліпеня 2012
Этыёпія የኢትዮጵያ ፌዴራላዊ ዲሞክራሲያዊ ሪፐብሊክ ye-Ītyōṗṗyā Fēdēralāwī Dīmōkrāsīyāwī Rīpeblīk | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
Дзяржаўны гімн: «Wodefit Gesgeshi, Widd Innat Ityopp'ya» | |||||
Афіцыйная мова | амхарская | ||||
Сталіца | Адыс-Абэба | ||||
Найбуйнейшы горад | Адыс-Абэба | ||||
Форма кіраваньня | Фэдэратыўная рэспубліка Гірма Ўольдэ-Гіоргіс Лука Мэлес Зэнаўі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
27 месца ў сьвеце 1 104 103 км² 0,7 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
15 месца ў сьвеце 79 221 000 79/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
69 месца ў сьвеце $71,111 млрд $898 | ||||
Валюта | Быр (ETB) | ||||
Часавы пас | EAT (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — цяперашняя Канстытуцыя |
28 траўня 1991 году | ||||
Аўтамабільны знак | ETH | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .et | ||||
Тэлефонны код | +251 | ||||
Этыёпія, Фэдэраты́ўная Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Этыёпія (ФДРЭ) — краіна на паўночным усходзе Афрыкі ў раёне Афрыканскага Рогу. Мяжуе на поўначы з Эрытрэяй, на ўсходзе з Джыбуці і Самалі, на поўдні з Кеніяй, на захадзе з Суданам. Выйсьця да мора ня мае. Клімат — трапічны, гарачы і сэзонна вільготны, пустэльны і паўпустэльны на поўначы і ўсходзе краіны.
Гісторыя
Этыёпія — найстарэйшая незалежная дзяржава Афрыкі. Да 1974 году — манархія. У 1974 годзе да ўлады прыйшлі рэвалюцыйна настроеныя вайскоўцы на чале з Мэнгісту Хайле Марыамам. У 1991 годзе ў выніку шматгадовай узброенай барацьбы іх зьмяніў цяперашні ўрад, створаны Рэвалюцыйна-дэмакратычным фронтам этыёпскіх народаў (РДФЭН). У тым жа годзе адбылася фактычнае аддзяленьне ад Этыёпіі правінцыі Эрытрэя, стаўшай у 1993 годзе незалежнай дзяржавай.
Палітыка
Унутраная палітыка
Прынятай у 1994 годзе Канстытуцыяй усталяваны фэдэратыўны дзяржаўны лад краіны і замацаваныя асноўныя дэмакратычныя прынцыпы разьвіцьця грамадзтва. Кіруючая з 1991 году кааліцыя — Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт этыёпскіх народаў. Лідэр Фронту — Мэлес Зэнаўі. Парлямэнт (Фэдэральны сход) складаецца з Рады народных прадстаўнікоў (валодае заканадаўчай уладай) і Рады Фэдэрацыі (у яе веданьні — тлумачэньне Канстытуцыі і прыняцьце рашэньняў, зьвязаных з рэалізацыяй права рэгіёнаў на самавызначэньне). Прэзыдэнт і Прэм’ер-міністар абіраюцца парлямэнтам. Прэзыдэнту адводзяцца прадстаўнічыя функцыі. Рэальная ўлада ў краіне належыць прэм’ер-міністру.
Геаграфія
Рэльеф
Этыёпія — самая высокагорная краіна афрыканскага кантынэнта. Значную частку яе тэрыторыі займае Этыёпскае нагор’е, якое распасьціраецца з поўначы на поўдзень Этыёпіі. Самая высокая частка нагор’я — паўночная. Тут разьмешчаныя найвышэйшыя кропкі краіны — Рас-Дашэн (4620 м) і Талё (4413 м). На ўсходзе нагор’е рэзка абрываецца ў западзіну Афар — адну з самых нізкіх кропкаў Афрыкі.
Заходняя частка Этыёпскага нагор’я мае больш палогі рэльеф і апускаецца да суданскай граніцы невялікімі ступенямі. Раўніны таксама займаюць значную частку тэрыторыяў Этыёпіі. Самая буйная знаходзіцца на ўсходзе краіны. Месцамі яна пераходзіць у плято вышынёй больш за 1000 м. Гэта адна з самых засушлівых часткаў Этыёпіі. Таксама невялікія раўніны, заціснутыя паміж горнымі хрыбтамі, разьмешчаныя на поўначы і захадзе краіны.
Клімат
Уся тэрыторыя Этыёпіі разьмешчаная ў субэкватарыяльным і экватарыяльным кліматычных пасах. На той факт, што большая частка краіны разьмешчана на Этыёпскім нагор’і, тлумачыць больш мяккі і вільготны клімат Этыёпіі. Тэмпэратуры тут круглы год +25…+30 і выпадае дастатковая колькасьць ападкаў.
Эканоміка
Этыёпія ўваходзіць у лік найбяднейшых краінаў сьвету. Падмурак эканомікі краіны складае сельская гаспадарка, якая забясьпечвае амаль палову CУП і 85% валютных паступленьняў.
Грашовая адзінка — быр (1 даляр ЗША ~ 8,5 быраў).
Сельская гаспадарка
Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры — кава, зерневыя, алейныя, бабовыя. У жывёлагадоўлі пераважае гадоўлю буйнарагатага быдла, а таксама авечак, коз, вярблюдаў. Прыватны сэктар дае каля 90% прадукцыі. Краіна залежыць ад імпарту прадуктаў харчаваньня і замежнай харчовай дапамогі. Урад прадпрымае высілкі па інтэнсыфікацыі сельскай гаспадаркі на базе разьвіцьця малой ірыгацыі.
Прамысловасьць
Прамысловасьць забясьпечвае 10—12% СУП і прыкладна 15% экспартных паступленьняў. Асноўныя галіны: гарбарна-абутковая, тэкстыльная, харчовая, будаўнічая. Доля дзяржсэктара — каля 70%, у цяперашні час ідзе працэс акцыянаваньня і прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў. Маюцца радовішчы танталу, прыроднага газу, жалеза, паташу, золата, срэбра і іншых карысных выкапняў.
Транспарт
Дзейнічаюць два міжнародныя аэрапорты, чыгунка, якая злучае Адыс-Абэбу са сталіцай суседняй дзяржавы Джыбуці, праз порт якой зьдзяйсьняецца 90% вонкавагандлёвага грузазвароту краіны. Працягласьць шашэйных дарог — 16,5 тыс. км, зь якіх толькі 9 тыс. км — могуць выкарыстоўвацца цэлы год.
Вонкавы гандаль
Каля 60% валютных паступленьняў забясьпечваецца экспартам кавы. Імпартуюцца нафта і нафтапрадукты, вырабы машынабудаваньня, мэтал, мінэральныя ўгнаеньні, мэдыкамэнты і іншыя. Асноўныя гандлёвыя партнэры — Саудаўская Арабія, краіны ЭЗ, ЗША, Японія.
Дэмаграфія
Насельніцтва складаецца з каля 100 народнасьцяў, найболей буйныя зь іх — арома (40%), амхара (29%) і тыграйцы (15%). У Адыс-Абэбе пражывае больш за 3,5 млн жыхароў.
Рэлігія
Асноўныя рэлігіі якую вызнае палова насельніцтва — блізкае да праваслаўя хрысьціянства монафізыцкага толку. Іслам суніцкага кірунку вызнае каля 47% насельніцтва.
Культура
Дзяржаўнае сьвята — Дзень перамогі дэмакратычных сілаў — 28 траўня.
Сетка сродкаў масавай інфармацыі ўключае дзяржаўную тэлерадыёкампанію, два інфармацыйныя агенцтвы, шматлікія друкаваныя выданьні, у асноўным прыватныя, на ангельскай, амхарскай і іншых мясцовых мовах.
Вонкавыя спасылкі
Этыёпія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў